Паводле ЦВК, за чатыры дні датэрмінова прагаласавала больш за траціну выбарцаў — новы рэкорд
24 студзеня, Позірк. 35,99% выбарцаў узялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за чатыры дні датэрміновага галасавання, сцвярджае Цэнтрвыбаркам. За першы дзень паведамлялася пра 7,81%, па выніках двух дзён — 17,67%, трох — 27,15%.
Адзначаецца, што ў Брэсцкай вобласці яўка складала 37,78% (+7,12 працэнтных пункта за дзень), Гомельскай — 36,57% (+10,58), Віцебскай — 36,52% (+9,05), Мінскай — 36,50% (+9,13), Магілёўскай — 35,92% (+9,02), Гродзенскай — 35,61% (+8,58), у Мінску — 33,66% (+8,45).
Гэта рэкордная афіцыйная, але не пацверджаная незалежным назіраннем (гэты інстытут у краіне знішчаны) яўка выбарцаў за першыя чатыры дні датэрміновага галасавання для выбарчых кампаній у Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз архіўных даных ЦВК. Рэкорды фіксаваліся і ў папярэднія дні.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на выбарах у парламент і мясцовыя саветы ў 2024 годзе — 33,61% за чатыры дні датэрміновага галасавання.
Для параўнання: яўка па выніках чатырох дзён датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах у 2019 годзе была абвешчаная на ўзроўні 27,5%, 2016-м — 24,31%, 2012-м — 19,6%, 2008-м — 18,8%, 2004-м — 13,72%.
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года гэты паказчык склаў 32,24%, 2015-га — 28,09%, 2010-га — 17,4%, 2006-га — 22,5%.
Апошнія дзесяцігоддзі ўсе працэсы пад назвай “выбары” суправаджаюцца настойлівымі заклікамі (непублічна — патрабаваннямі, асабліва да студэнтаў) галасаваць датэрмінова. Незалежныя назіральнікі бачылі ў гэтым магчымасць для ўлады маніпуляваць галасамі выбарцаў.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне праводзіцца з 21 па 25 студзеня).
Цяперашняя кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны поўнасцю зачышчана ад рэальных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

