На выбары-2025 ЦВК акрэдытавала 486 міжнародных назіральнікаў, у тым ліку з 15 краін ЕС

25 студзеня, Позірк. З 445 да 486, або на 9,2%, павялічылася за тыдзень колькасць міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваных Цэнтральнай выбарчай камісіяй на працэдуру, названую рэжымам Аляксандра Лукашэнкі “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Паводле даных на сайце ЦВК, Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў на 24 студзеня прадстаўляла 216 назіральнікаў (+0,9% у параўнанні з 17 снежня, калі такіх налічвалася 214), Міжпарламенцкую асамблею СНД — 64 (+3,2%; 62), парламенты ўдзельнікаў СНД — 12 (+9,1%; 11).
Ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва акрэдытавана 17 назіральнікаў (+6,3%; 16), замежных выбарчых органаў — 35 (+25%; 28). Што тычыцца апошніх, то, паводле апублікаванай ЦВК 25 студзеня інфармацыі, гэта прадстаўнікі выбаркамаў Азербайджана, Венесуэлы, Зімбабвэ, Інданезіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, М’янмы, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Філіпін і ЮАР.
Колькасць “незалежных назіральнікаў” павялічылася да 112 (+19,2%; 94). Паводле сцвярджэння ЦВК, гэта “палітыкі, дэпутаты, грамадскія дзеячы” з 38 дзяржаў. Узгаданыя 15 краін Еўрасаюза — Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Іспанія, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Францыя, Чэхія, Швецыя. Адметна, што Еўрапарламент, а таксама органы ўлады асобных краін ЕС ужо выступілі з заявамі аб непрызнанні выбараў-2025.
Астатнія краіны, з якімі звязаныя “незалежныя назіральнікі”, — Азербайджан, Арменія, Бразілія, В’етнам, Грузія, Егіпет, Ізраіль, Інданезія, Іран, Кенія, Кітай, Калумбія, Кыргызстан, Ліван, Малдова, ААЭ, Расія, Сербія, ЗША, Узбекістан, Швейцарыя, Паўднёвая Карэя і Японія. Людзі, якія прыехалі адтуль, як адзначана, “не прадстаўляюць якія-небудзь назіральныя місіі або арганізацыі, а выступаюць выключна як незалежныя эксперты”.
Паводле дакументаў ЦВК, да назірання далучыліся 10 прадстаўнікоў Панафрыканскага парламента. Нязменнай засталася колькасць назіральнікаў ад Моладзевай арганізацыі Руху недалучэння (2), Сакратарыята Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (2) і Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (16).
Усе пералічаныя міжнародныя арганізацыі лаяльныя да рэжыму Лукашэнкі.
Дзяржаўная прапаганда актыўна распаўсюджвае кампліментарныя каментарыі міжнародных назіральнікаў, скіраваныя на тое, каб легітымаваць электаральную працэдуру.
Колькасць зарэгістраваных на выбары-2025 нацыянальных назіральнікаў за тыдзень не змянілася — 44.361. Больш за 70% з іх прадстаўляюць грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі, якія адкрыта падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне пачалося 21 студзеня і працягнецца пяць дзён).
Акрамя Аляксандра Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Гл. таксама:
Жменька маргіналаў. Якіх заходнікаў Мінск запрасіў назіраць за “бязвыбарамі” (на рускай мове)
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДэпутаты ПП НС збіраюцца на сесію ПА АБСЕ пасля адмовы дапусціці на папярэднююМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКарпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка