Першы энергаблок БелАЭС падлучаны да сеткі пасля 55 дзён прастою

27 студзеня, Позірк. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку пасля планава-папераджальнага рамонту, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч.
“У 9.53 сёння, 27 студзеня, блок уключаны ў сетку. У рамках планава-папераджальнага рамонту былі выкананыя ўсе прадугледжаныя праграмай работы. Гэта дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, тэхналагічных сістэм, эксплуатацыйны кантроль металаабсталявання і трубаправодаў”, — сказаў Каранкевіч (па відэафрагменце, апублікаваным прэс-службай урада).
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, цяпер праводзіцца “рэгламентнае паэтапнае павелічэнне магутнасці” на першым энергаблоку. Другі энергаблок працуе “ў штатным рэжыме на намінальнай магутнасці і нясе нагрузку 1.170 МВт”, дадаў чыноўнік.
3 снежня прэс-служба БелАЭС паведамляла, што першы энергаблок станцыі выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт. Такім чынам, блок не працаваў 55 дзён.
Першы планава-папераджальны рамонт першага энергаблока АЭС быў праведзены ў 2022 годзе і заняў 198 дзён замест належных 80. Другі рамонт — у 2023 годзе — заняў 68 дзён.
24 студзеня 2025 года быў падключаны да сеткі другі энергаблок БелАЭС. Пра яго адключэнне стала вядома 19 снежня 2024 года праз “спрацоўванне аднаго з датчыкаў”. Калі энергаблок быў адключаны ад сеткі, Міністэрства энергетыкі не паведаміла.
Пры гэтым партал “Зеркало” 19 снежня паведаміў, што “абодва энергаблокі БелАЭС ужо два тыдні не выпрацоўваюць электрычнасць”. “І калі першы знаходзіцца на планавым рамонце, то другі адключаны праз няспраўнасць контуру, які з’яўляецца носьбітам радыеактыўнага асяроддзя”, — гаварылася ў публікацыі.
Другі блок АЭС рамантавалі ў 2024 годзе, працэс, паводле паведамленняў Міністэрства энергетыкі, заняў роўна 80 дзён.
Збудаванне БелАЭС каля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная па расійскім праекце, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка