За мінулы дзень тры чалавекі загінула на пажарах, упершыню з пачатку года агонь забраў жыццё дзіцяці
28 студзеня, Позірк. У Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 27 студзеня да 6:00 28 студзеня) адбылося 17 пажараў, у выніку якіх загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пажары здарыліся ва ўсіх абласцях, у сталіцы іх не зафіксавана.
Упершыню з пачатку года ад агню загінула дзіця. Як паведамляў “Позірк”, трагедыя адбылася ў Лунінецкім раёне (Брэсцкая вобласць). Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, прычынай пажару, у выніку якога памерла аднагадовая дзяўчынка, стала “дзіцячае свавольства з агнём”.
Яшчэ два чалавекі загінула ў Гродзенскай вобласці. Падрабязнасцяў МНС не паведамляе.
За суткі выратавана шэсць чалавек, у тым ліку на пажарах — пяць, траўмавана на пажарах — трое.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 468 пажараў — на 10,2% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (521). Загінула 68 чалавек (-12,8%; 78), траўмавана — 45 (+2,3%, 44).
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку амаль 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка