Беларусь развівае ваенную супрацу з Егіптам у галіне ВПС і СПА
28 студзеня, Позірк. “Узаемную зацікаўленасць у развіцці кантактаў” па лініі Вайскова-паветраных сіл (ВПС) пацвердзілі на сустрэчы ў Мінску камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч і галоўнакамандуючы ВПС Егіпта Махмуд Фуад Абдэльгавад, паведаміла 28 студзеня прэс-служба Міністэрства.
Суразмоўцы, як адзначаецца, “абмяняліся меркаваннямі па пытаннях далейшага ўзаемадзеяння”.
“Падчас візіту госці з Егіпта азнаёмяцца з авіяцыйнымі вайсковымі часцямі ВПС і войскаў СПА Беларусі, наведаюць месцы вайсковай славы і гісторыка-культурнай спадчыны краіны”, — гаворыцца ў паведамленні.
У снежні 2023 года Лук’яновіч на чале беларускай дэлегацыі наведваў Егіпет, дзе праходзіла міжнародная выстава ваеннай прамысловасці Egypt Defence Expo (EDEX). Тады беларускі военачальнік сустрэўся з Абдэльгавадам, а таксама камандуючым СПА Махамедам Хегазі.
У Каіры Лук’янавіч абмяркоўваў “удзел Беларусі і Егіпта ў сумесных мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі, а таксама перспектывы двухбаковай супрацы ў рамках развіцця і мадэрнізацыі сістэм СПА абедзвюх дзяржаў”.
Летась у ліпені Беларусь наведвала егіпецкая вайсковая дэлегацыя на чале з намеснікам камандуючага войскамі СПА Тарыкам Фуадам Котбам Абу Эль-Энінам.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка