Стаўкі ўтылізацыйнага збору ў Беларусі прыраўненыя да расійскіх
29 студзеня, Позірк. Урад пераразлічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору і зрабіў іх “выраўніванне” са стаўкамі, якія дзейнічаюць у Расіі з 1 студзеня 2025 года, паведамляе прэс-служба Савета міністраў Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Прадугледжаны пераразлік ставак утылізацыйнага збору, што выплачваецца як фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі на транспартныя сродкі, што вырабляюцца і ўвозяцца ў Беларусь, самаходныя машыны і (ці) прычэпы да іх, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі.
Таксама “ўдакладнены парадак узгаднення набыцця транспартных сродкаў”.
Дакумент пачынае дзейнічаць праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
23 снежня мінулага года на нарадзе па пытаннях развіцця машынабудавання Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што дамовіўся з РФ па пытанні ўтылізацыйнага збору, якое абмяркоўваў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным падчас візіту ў краіну ў ліпені мінулага года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



