Мінск 08:19

Больш за 100 цыстэрнаў з газам з Казахстана захрасла ў Беларусі на шляху ў Польшчу

Ілюстрацыйнае фота: rail-news.kz

28 студзеня, Позірк. На канец мінулага тыдня больш за 100 чыгуначных цыстэрнаў са звадкаваным вуглевадародным газам (ЗВГ) з Казахстана не магло перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамляе медыя “Нафта і Газ Казахстана. Факты і каментарыі”.

Адзначаецца, што груз знаходзіцца на трох станцыях — Брэст-Цэнтральны, Брэст-Усходні, Баранавічы-Цэнтральны — праз праблемы з польскай мытняй, якая “патрабуе ўсё новыя і новыя дакументы, што пацвярджаюць казахстанскае паходжанне тавару”.

“Імідж Казахстана як краіны, якая садзейнічае Расіі ў абходзе санкцый Еўрасаюза, згуляў злы жарт, і мытныя органы ЕС сур’ёзна асцерагаюцца, што пад выглядам казахстанскага ЗВГ будзе ў тым ліку ісці рээкспарт расійскага”, — піша медыя.

Затрымка ў афармленні “пераходу права ўласнасці на газ, што захраснуў на мяжы, па ланцужку выклікае недахоп чыгуначных цыстэрнаў”, што можа адбіцца на “рытмічнасці адгрузкі вытворцам прадукцыі”.

Раней медыя паведамляла, што амбасада Казахстана ў Бруселі “праводзіць тлумачальную працу з еўракамісарам па санкцыях, але пакуль беспаспяхова”.

Падзяліцца: