Вайскоўцы Беларусі і Егіпта хочуць супрацоўнічаць у галіне баявой падрыхтоўкі і процідзеяння БПЛА

30 студзеня, Позірк. Пратакол “аб намерах” падпісалі ў Мінску камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч і галоўнакамандуючы ВПС Егіпта Махмуд Фуад Абдэльгавад, паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
“Кожны з бакоў выказаў гатоўнасць развіваць далейшую супрацу у кірунках: міжнародныя нарматыўна-прававыя стасункі, міжнародная супраца, вайскова-тэхнічная супраца, вайсковая адукацыя, баявая падрыхтоўка, процідзеянне пагрозам прымянення беспілотных лятучых апаратаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Візіт егіпецкай вайсковай дэлегацыі завяршыўся 30 студзеня.
28 студзеня прэс-служба Мінабароны паведаміла, што Лук’яновіч і Абдэльгавад на сустрэчы ў беларускай сталіцы “абмяняліся думкамі па пытаннях далейшага ўзаемадзеяння” і пацвердзілі “ўзаемны інтарэс у развіцці кантактаў” па лініі ВПС.
У снежні 2023 года Лук’яновіч на чале беларускай дэлегацыі наведваў Егіпет, дзе праходзіла міжнародная выстава ваеннай прамысловасці Egypt Defence Expo (EDEX). Тады беларускі военачальнік сустрэўся з Абдэльгавадам, а таксама камандуючым СПА Махамедам Хегазі.
У Каіры Лук’янавіч абмяркоўваў “удзел Беларусі і Егіпта ў сумесных мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі, а таксама перспектывы двухбаковай супрацы ў рамках развіцця і мадэрнізацыі сістэм СПА абедзвюх дзяржаў”.
Летась у ліпені Беларусь наведвала егіпецкая вайсковая дэлегацыя на чале з намеснікам камандуючага войскамі СПА Тарыкам Фуадам Котбам Абу Эль-Энінам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваДоля асуджаных за адмову ўтрымліваць сваіх дзяцей з 2016 года павялічылася з 10% да 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі Польшча зафіксавала столькі ж парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі, колькі за ўсе папярэднія дні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


