Лукашэнка зноў павысіў тарыфы ЖКГ

30 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня падпісаў указ, якім устаноўленыя “гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год”.
Як паведамляе яго прэс-служба, камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні паслуг вырастуць за год на 21 рубель (0,5 базавай велічыні).
Дакумент прадугледжвае павышэнне тарыфаў ЖХК у два этапы: з 1 студзеня — на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на 17,05 рубля; з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 3,95 рубля.
Сцвярджаецца, што сёлета ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям’і з трох чалавек пры двух працуючых і якія атрымліваюць сярэднерэспубліканскі заробак складзе 3,8%, сям’і з двух пенсіянераў — 8,3%.
“Пры гэтым ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый”, — гаворыцца ў паведамленні.
Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем’ям адрасна пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.
Папярэдні раз Лукашэнка павышаў тарыфы ЖКГ 2 лютага 2024 года. Тады яны таксама выраслі ў два этапы, сумарна на 20 рублёў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка