У “спіс экстрэмістаў” унеслі яшчэ 16 чалавек, у тым ліку сем палітвязняў
31 студзеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 31 студзеня дададзена яшчэ 16 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.900 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
Статус палітвязня маюць дададзеныя ў пералік Дзмітрый Асіюк (асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 295, 309, 289 Крымінальнага кодэкса), Міхаіл Фандо (5 гадоў; арт. 3613), Максім Лукашэвіч (3 гады; ч. 2 арт. 339, арт. 368), а таксама асуджаныя на невядомыя тэрміны Уладзімір Гаўрыкаў (арт. 130, 367, 368, 369), Таццяна Шымко (арт. 3611, 3614, 369), Раман Губанаў (арт. 367), Анастасія Жыльская (арт. 130, 361, 367).
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спісе фігуруюць Дзмітрый Строганаў (арт. 363) і Анатоль Берагейка (арт. 368), “судзімасць не пагашана” — Максім Ляўша, Аляксей Зіневіч, Андрэй Бараноўскі, Андрэй Захараў, Дзмітрый Прадко, Арцём Шкурскі (усе — ч. 1 арт. 342), Генадзь Кузняцоў (арт. 364).
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 289 — акт тэрарызму;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненни да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
- арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3613 — удзел або падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважвання дзяржавы;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 363 — супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак;
- арт. 364 — гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка