У Беларусі заблакаваны шэраг “шкодных для нацыянальных інтарэсаў” сайтаў, праз адзін з іх прадавалі падробленыя дыпломы
31 студзеня, Позірк. Доступ да сайтаў diplomby.com, diplombelayruss.org і diplomi-price.com абмежаваны ў сувязі з парушэннем закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Адпаведную пастанову прыняў пракурор Магілёўскай вобласці, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, на гэтых рэсурсах распаўсюджвалася інфармацыя, якая “магла нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам” Беларусі. Напрыклад, на сайце diplomby.com “прапаноўваліся паслугі па вырабе дыпломаў аб вышэйшай адукацыі розных устаноў адукацыі краіны, падобных да арыгіналаў”. За паслугу бралі 670 рублёў.
“Функцыянаванне такіх інтэрнэт-рэсурсаў стварала ўмовы для здзяйснення грамадзянамі злачынстваў супраць парадку кіравання, рызыкі прыёму на працу некваліфікаваных кадраў, перашкаджала эфектыўнай рэалізацыі дзяржавай прадугледжанага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права чалавека на працу ў адпаведнасці з адукацыяй і прафесійнай падрыхтоўкай”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства нагадала, што такая дзейнасць кваліфікуецца паводле арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Санкцыя ў адпаведнасці з ч. 1 гэтага артыкула — грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы, арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў; з ч. 2 — штраф, арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка