Мінск 23:43

У Кіеве развіталіся з 24-гадовай беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула ў баях за Украіну

Крыніца: "Радыё Свабода"

3 лютага, Позірк. У крэматорыі Кіева развіталіся з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне 17 студзеня, паведамляе “Радыё Свабода”.

16 студзеня ёй споўнілася 24 года.

Зайцава загінула на паўднёвым усходзе Украіны, ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна.

Яна нарадзілася ў Гомелі. У 2020 годзе ў Мінску ўдзельнічала ў акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. 9 жніўня была параненая светлашумавай гранатай. Пасля некалькіх аперацый у Беларусі выехала на лячэнне ў Чэхію.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года далучылася да беларускага добраахвотніцкага руху.

Паводле звестак СМІ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ў баях супраць Расіі загінулі не менш за 64 беларускія добраахвотнікі.

Падзяліцца: