Прадстаўніца АПК Ворыхава: Гендарную роўнасць свядома атакуюць

8 сакавіка, Позірк. “Мы жывем у час, калі гендарная роўнасць не толькі недасягнутая, але і свядома атакоўваецца”, — заявіла прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Маргарыта Ворыхава з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын (8 сакавіка).
“Уплывовыя палітычныя сілы, аўтарытарныя рэжымы і антыдэмакратычныя групы ва ўсім свеце выкарыстоўваюць дэзінфармацыю і мізагінныя наратывы, каб запалохаць, заглушыць і знішчыць голас жанчын”, — дадала яна.
У Беларусі жанчыны церпяць ад дыскрымінацыі “не толькі з боку рэжыму, але і праз глыбока ўкаранёныя грамадскія стэрэатыпы”, лічыць палітык: “Жанчыны выконваюць значна больш неаплочваемай хатняй працы, чым мужчыны, і грамадства па-ранейшаму ўспрымае гэта як “натуральны парадак рэчаў”.
“Гендарны разрыў у заробках — рэальны, і ён не “сам выправіцца”. Забароненыя для жанчын прафесіі — гэта не пра “клопат”, а пра пазбаўленне выбару. Гендарна матываваны гвалт — гэта не “прыватная справа сям’і“, а сістэмная праблема, якая свядома ігнаруецца ўладамі”, — цытуе яе тэлеграм-канал АПК.
Тыя, хто адкрыта змагаецца за правы жанчын, сутыкаюцца з ціскам, запалохваннямі, “а часам і з фізічным гвалтам”, дадала Ворыхава.
“Але мы не будзем прасіць дазволу быць свабоднымі. Мы не будзем чакаць, пакуль нехта вырашыць “прыйшоў час”. Мы будзем патрабаваць свабоды, самі, кожны дзень, пакуль яна, нарэшце, не прыйдзе”, — адзначыла прадстаўніца структуры.
Асобнага заканадаўства аб барацьбе з хатнім гвалтам у Беларусі няма — у 2018 годзе тэматычны законапраект не быў прыняты пасля грубай крытыкі Аляксандра Лукашэнкі, які назваў яго “дурам, узятым найперш з Захаду”.
Ціханоўская: Час забыць выраз "слабы пол"

- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна) (абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


