Ціханоўская: Час забыць выраз “слабы пол”

8 сакавіка, Позірк. “У часы, калі жанчыны ладзяць антываенны супраціў, узначальваюць палітычныя і грамадская рухі, вядуць за сабой цэлыя народы, час забыць выраз “слабы пол”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын (8 сакавіка).
У відэавіншаванні ў сваім тэлеграм-канале палітык прызналася, што яшчэ пяць гадоў таму “мала маглыблялася” ў тэму барацьбы за жаночыя правы, але “чым больш глядзела навокал”, тым часцей “сутыкалася з абразамі і абясцэньваннем ў дачынені да жанчын”.
“Я шмат разоў чула абсурдныя меркаванні, пачынаюцы ад “палітыка — гэта не вашае, не суньцеся туды”. І знакамітае “наша Канстытуцыя не для жанчын”. І ў той же час я захаплялася мужнасцю і нязломгасцю нашых беларусак: Машы Калеснікавай, Ніны Багінскай, Паліны Шарэнда-Панасюк і многімі-многімі іншымі”, — сказала дэмлідар.
“На гэтых прыкладах я бачыла, як складана жанчынам выказваць сваё меркаванне і дамагацца таго, каб нас успрымалі ўсур’ёз. І за апошнія гады я сустрэлася з вялікай колькасцю цудоўных жанчын: дэпутатак, праваабаронцаў, актывістак, міністарак. І мы шмат разоў абмяркоўвалі бар’еры, якія вымушаны пераадольваць жанчыны ў палітыцы, складанасці і стэрэатыпы, з якімі мы сутыкаемся”, — дадала яна.
Беларусак Ціханоўская назвала сваёй апорай і нагодай для гонару, “прыкладам моцы, дабрыні і нястомным рухавіком перамен”.
“Сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні”, — падкрэсліла палітык.
Узгаданую Ціханоўскай фразу (“У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну”) Аляксандр Лукашэнка вымавіў 29 траўня 2020 года ў кантэксце яе вылучэння ў прэзідэнты.
У “віншаванні з Днем жанчын”, распаўсюджаным яго прэс-службай, Лукашэнка у гэтым годзе ён адзначыў, што яны “ўвасабляюць сабой Беларусь — прыгожую, моцную, накіраваную ў шчаслівую будучыню”.
“[Вы] натхняеце нас, мужчын, на новыя здзяйсненні ў імя сваёй краіны і ўвасабленне ў жыццё самых смелых ідэй і задумак”, — лічыць ён.
Жанчыны ў няволі пакутуюць не толькі праз палітычны пераслед, але і проста праз тое, што яны жанчыны — "Вясна"
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


