З 2020 года больш за 6,5 тыс. чалавек было асуджана па палітычна матываваных крымінальных справах — “Вясна”

5 лютага, Позірк. З 2020 года не менш за 6.560 чалавек было асуджана ў Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах, гаворыцца ў штомесячным дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна“.
Усяго з 2020 года як мінімум 7.915 чалавек сутыкнулася з крымінальным пераследам па палітычных матывах.
На 31 студзеня 2025 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 1.244 палітвязні, за месяц праваабарончая супольнасць прызнала такімі 18 чалавек.
Усяго з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітзняволенымі прымаліся адносна не менш як 3.715 чалавек.
У дакладзе падкрэсліваецца, што сябры “Вясны” лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марыя Рабкова, Андрэй Чапюк і Анасатасія Лойка, асуджаныя да пазбаўлення волі, утрымліваюцца ў зняволенні.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 11 палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў у рэжыме інкамунікада, г.зн. без якой-небудзь сувязі з сям’ёй і знешнім светам: Максім Знак (з 8 лютага 2023 года), Мікалай Статкевіч (з 10 лютага 2023 года), Марыя Калеснікава (з 15 лютага 2023 года), Ігар Лосік (з 20 лютага 2023 года), Сяргей Ціханоўскі (з 33 сакавіка ), Уладзімір Кніга (з 5 верасня 2023 года), Мікалай Банькоў (са снежня 2023 года), Андрэй Навіцкі (з красавіка 2024 года), Аляксандр Арановіч (з 6 чэрвеня 2024 года), Аляксандр Францкевіч (з кастрычніка 2024 года).
Таксама на працягу двух месяцаў няма сувязі з палітвязнем Дзянісам Сальмановічам, інфармацыі аб ягоным стане і месцазнаходжанні (адбывае 10-гадовае пазбаўленне волі паводле пяці артыкулаў КК у ПК № 3 (Віцьба, Віцебскі раён)).
Адзначаецца, што на працягу апошніх месяцаў былі паказаны ў публікацыях і відэасюжэтах праўладных медыя Калеснікава, Бабарыка і Лосік.
У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманні грамадзян за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў: у студзені 2025 года “Вясна” зафіксавала мінімум 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу.
Праваабаронцы па-ранейшаму рэгулярна выяўляюць, збіраюць і сістэматызуюць факты прымянення катаванняў і забароненых відаў абыходжання падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў, а таксама забароненых відаў абыходжання ў працэсе адбывання крымінальнага і адміністрацыйнага пакарання па палітычна матываваных справах.
Улады “рыхтуюць магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансгранічных рэпрэсій”, лічаць аўтары, паколькі ў працэсе прыняцця знаходзяцца змены ў Крымінальны кодэкс, па якіх могуць быць асуджаныя грамадзяне Беларусі або асобы, якія пастаянна пражываюць у краіне без грамадзянства, “якія ўчынілі злачынствы па-за межамі” краіны.
Падкрэсліваецца, што “глыбокі крызіс правоў чалавека абумовіў кантэкст фальшывых выбараў прэзідэнта ў Беларусі: Аляксандр Лукашэнка працягнуў свае ўладныя паўнамоцтвы і працягвае ўтрымліваць дзяржаўную ўладу”.
“Праведзены кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары“ маніторынг усіх этапаў выбарчай кампаніі дазваляе зрабіць выснову, што выбары прэзідэнта, якія прайшлі 26 студзеня, не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваныя для ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пры імітацыі ягонай шырокай народнай падтрымкі”, — адзначаецца ў дакладзе.
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+