Сотавай сувяззю стандарту LTE у 2024 годзе было ахоплена 99% жыхароў Беларусі — Мінсувязі

7 лютага, Позірк. На пачатак 2025 года ў Беларусі было 11 млн 875 тыс. абанентаў сотавай рухомай электрасувязі — на 118 тыс. больш, чым годам раней. На 100 жыхароў прыпадае 129,7 абанента (+2,5%), вынікае са справаздачы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб развіцці інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.
Паводле інфармацыі ведамства, у 2024 годзе ахоп жыхароў краіны паслугамі сотавай сувязі стандарта LTE склаў 99% (98%).
Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку летась была павялічаная на 590 Гбіт/с і на 1 студзеня 2025-га склала 4.220 Гбіт/с (3.630).
Летась, паводле даных Мінсувязі, абанентаў працягвалі падключаць з прымяненнем тэхналогіі пасіўных аптычных сетак (GPON), якая дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы даных ад 100 Мбіт/с і вышэй. На пачатак гэтага года колькасць карыстальнікаў сістэмай вырасла на 99,3 тыс. — да 3 млн 52,9 тыс. (2 млн 953,6 тыс.).
Агульная колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу да інтэрнэту склала 3 млн 291,7 тыс. (3 млн 209,2 тыс.).
Гл. таксама:
Краіна ў рэжыме інкамунікада. Як інтэрнэт стаў закладнікам улады і як вырвацца з блакады (на рускай мове)
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



