Офіс Ціханоўскай падзякаваў Кізіму за працу і “ўмацаванне беларуска-украінскіх адносін”

7 лютага, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай выказвае падзяку былому амбасадару па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігару Кізіму, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
У каментары Вячорка адзначыў, што офіс “вельмі ўдзячны амбасадару за яго працу, адданасць справе, умацаванне беларуска-украінскіх адносін”.
Паводле яго слоў, каманда Ціханоўскай ведала аб намеры Кізіма сысці сёлета. “Нам будзе вельмі не хапаць яго энергіі”, — дадаў дарадца.
“За апошні год нам удалося арганізаваць разам шэраг беларуска-украінскіх івэнтаў, вырашыць шэраг пытанняў з легалізацыяй, наладзіць адносіны з украінскім МЗС. Кізім заўжды казаў пра важнасць умацавання украінска-беларускіх сувязяў дзеля супольнай барацьбы за свабоду”, — падкрэсліў Вячорка.
У офісе Ціханоўскай спадзяюцца, адзначыў ён, што неўзабаве “будзе прызначаны новы амбасадар, які працягне працу Кізіма”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка