Выхад краін Балтыі з БРЭЛЛ не паўплываў на энергасістэму Беларусі — Мінэнерга

8 лютага, Позірк. Энергасістэма Беларусі працягвае “стабільную і надзейную працу” пасля выхаду краін Балтыі з электрычнага кольца БРЭЛЛ, заяўляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
“8 лютага ў 10:09 адключэннем лініі электраперадачы 330 кВ Кінгісепская — Балты №1 завяршыліся ўсе тэхналагічныя аперацыі па аддзяленні Літвы, Латвіі і Эстоніі ад паралельнай працы з энергасістэмамі Беларусі і Расіі, — гаворыцца ў паведамленні. — Беларуская энергасістэма працягвае сінхронную працу з энергасістэмай Расійскай Федэрацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы”.
Ведамства заяўляе, што ўсе беларускія спажыўцы } “дзякуючы раней рэалізаванаму комплексу мер па падвышэнні ўстойлівасці” працы энергасістэмы, “надзейна і бесперабойна забяспечваюцца электрычнай і цеплавой энергіяй у запатрабаваных аб’ёмах”.
Як паведамляў “Позірк”, аператары сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid (Літва), AST (Латвія) і Elering (Эстонія) пасля адключэння ад Беларусі і РФ пачалі сумеснае тэставанне сістэм у ізаляваным рэжыме. Апоўдні 9 лютага краіны Балтыі сінхранізуюцца з еўрапейскай кантынентальнай сеткай ENTSO-E.
Сінхронны рэжым працы энергасістэм дазваляў краінам электракольца страхаваць адна адну ў выпадку ўзнікнення аварыйных сітуацый і гандляваць электраэнергіяй. Аднак краіны Балтыі бачылі пагрозу ў тым, што рэгуляванне частаты ў кольцы адбываецца пры ўдзеле Расіі, якая, на іх думку, магла б выкарыстаць гэта ў якасці сродку энергетычнага ціску ці зброі. Пасля падключэння да сеткі Беларускай АЭС увосень 2020 года балтыйскія дзяржавы дамовіліся не набываць электраэнергію ва ўладаў у Мінску.
Украіна, энергасістэма якой раней таксама была аб’яднаная з сістэмамі Беларусі і Расіі, кардынальна змяніла планы праз развязаную супраць яе Масквой поўнамаштабную вайну.
Кіеў меў намер адключыцца ад паралельнай працы з беларускай і расійскай энергасістэмамі і сінхранізавацца з еўрапейскай кантынентальнай сеткай ENTSO-E у 2023 годзе. 23 лютага 2022 года энергасістэма Украіны была ізаляваная ад Беларусі і Расіі — для тэставых выпрабаванняў. Назад яе павінны былі далучыць 27 лютага. Аднак праз напад войскаў РФ 24 лютага Мінэнерга Украіны прыняло рашэнне не вяртаць энергасістэму ў паралельную працу з беларускай і расійскай сеткамі.
Пазней украінская энергасістэма цалкам сінхранізавалася з ENTSO-E.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+