Запазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараў
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 11 лютага ў 12.36.
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/01/traktor_mtz_proizvodstvo_1128x752.jpg)
10 лютага, Позірк. Запазычанасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў перад Мінскім трактарным заводам склала на 1 студзеня 2025 года 122 млн 596 тыс. 311,61 рубля (у тым ліку пратэрмінаваная — 62 млн 419 тыс. 435,61), або каля 36,3 млн долараў па актуальным курсе Нацбанка.
Такая інфармацыя змяшчаецца ў службовым лісце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, накіраваным у Савет міністраў.
Копію дакумента “Позірку” прадаставіла аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.
Сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці на 1 студзеня мелі запазычанасці перад МТЗ у памеры 31 млн 694 тыс. 925,49 рубля (пратэрмінаваная — 25 млн 200 тыс. 540,95), Гомельскай — 28 млн 659 тыс. 682,39 (16 млн 602 тыс. 92,46), Мінскай — 24 млн 604 тыс. 850,20 (6 млн 656 тысяч 260,98), Віцебскай — 17 млн 981 тыс.225,06 (12 млн 677 тыс. 991,99), Брэсцкай — 14 млн 677 тыс. 171,63 (1 млн 107 тыс. 088,63), Гродзенскай — 4 млн 978 тыс. 456,84 (175 тыс. 460,60).
Гаворка ў лісце ідзе аб трактарах, пастаўленых МТЗ у сельгасарганізацыі ў 2012–2024 гадах.
Рэзалюцыю на зварот Мінсельгасхарча наклаў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч. Канстатаваўшы, што “прымаемыя меры па пагашэнні сельскагаспадарчымі арганізацыямі запазычанасці за пастаўленую ААТ “МТЗ” тэхніку недастатковыя”, ён даручыў старшыням аблвыканкамаў да 6 лютага прыняць “дадатковыя меры” для выпраўлення сітуацыі.
У студзені — лістападзе 2024 года рэнтабельнасць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,9% — на 0,9 працэнтнага пункта менш, чым за 11 месяцаў 2023-га (8,8%), вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта .
Рэнтабельнасць продажаў — 6,5% (7,4%; -0,9 п.п.).
Дэбіторская запазычанасць (даўгі прадпрыемству) на 1 лістапада склала 79,3 млрд рублёў (68,2 млрд; +16,3%), у тым ліку пратэрмінаваная — 9,7 млрд (9,9 млрд; -2%).
Крэдыторская запазычанасць (даўгі прадпрыемства) дасягнула 94,2 млрд рублёў (78,3 млрд; +20,3%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10,5 млрд (9,8 млрд; +7,1%).
3 кастрычніка 2023 года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па “дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што недзе плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Нацбанку і “спадарожных структурах” працуе “не адна тысяча” супрацоўнікаў. “Таму давайце разам з урадам займайцеся і пачынайце працаваць, калі можаце. А на гэтую тэму, зноў жа, больш размоў быць не можа”, — падкрэсліў ён.
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/11/mtz_TG-354x236.jpg)
МТЗ будзе вырабляць рапсавы алей
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+