ЕС не збіраецца прызнаваць Лукашэнку — Ціханоўская пасля сустрэчы са старшынёй Еўрапейскага савета
10 лютага, Позірк. Еўрапейскі саюз не збіраецца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку пасля “рытуалу самапрызначэння”, які беларускі рэжым правёў два тыдні таму, і працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы.
Такую пазіцыю, паводле слоў беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, данёс да яе старшыня Еўрапейскага савета Антоніу Кошта падчас праведзенай 10 лютага сустрэчы ў Бруселі.
Кошта таксама “запэўніў, што пазіцыя ЕС застаецца прынцыповай і нязменнай: палітвязні павінны быць вызваленыя, рэпрэсіі — спыненыя, а Беларусь павінна спыніць удзел у агрэсіі супраць Украіны. Еўрасаюз пастаянна даносіць гэтыя патрабаванні і да афіцыйнага Мінска”, сказала Ціханоўская ў відэакаментары па выніках перамоваў.
Паводле яе слоў, Кошта падкрэсліў, што рэгулярна падымае пытанне Беларусі на міжнародных форумах, паколькі гэта пытанне не толькі дэмакратыі і правоў чалавека, але і бяспекі Еўрапейскага саюза.
Ціханоўская адзначыла, што вызваленне палітвязняў “было і застаецца прыярытэтам“, і выказала меркаванне, што можна зрабіць больш у гэтым кірунку “праз ААН, таму што гэтае пытанне не толькі палітычнае, але і гуманітарнае“. “Нам неабходныя сумесныя намаганні міжнароднай супольнасці”, — падкрэсліла яна.
“У Брусэлі цяпер шмат кажуць пра мірныя перамовы па Украіне, а таксама пра адносіны з новай адміністрацыяй ЗША. І цяпер, калі ў свеце адбываецца столькі падзей, у ім столькі нявызначанасці, для нас важна, каб пытанне Беларусі заставалася ў фокусе“, — сказала дэмлідар.
Паводле інфармацыі галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі, бакі абмеркавалі таксама працяг працы ў рамках Кансультатыўнай групы ЕС — Беларусь.
На электаральнай працэдуры, якую Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, за Лукашэнку афіцыйна прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў. Канчатковы вынік, які супадае з папярэднім, быў абвешчаны 3 лютага на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Электаральная працэдура прайшла пад поўным кантролем уладаў і на фоне беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій.
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас і камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос адзначылі 26 студзеня ў сумеснай заяве, што выбары ў Беларусі “пазбаўленыя ўсякай легітымнасці”.
Аб непрызнанні “фіктыўных выбараў” у Беларусі заявілі шэраг краін Еўрасаюза, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Украіна, Малдова.
Перад сустрэчай з Антоніу Коштай дэмлідар сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапарламента Рабертай Метсола.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь паднялася на чацвёртае месца па росце цэн у 2025 годзе на тэрыторыі былога СССР, апярэдзіўшы Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 26 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка пра сітуацыю з Мельнікавай: За што мне павінна быць сорамна?Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра "пашпарт новай Беларусі": Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзем да канцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+