Лік беларусаў, затрыманых за правапарушэнні ў Польшчы, за год вырас амаль на 9%

11 лютага, Позірк. У 2024 годзе грамадзяне Беларусі засталіся на трэцім месцы ў спісе замежнікаў, затрыманых за здзяйсненне правапарушэнняў на тэрыторыі Польшчы, вынікае з інфармацыі паліцыі, апублікаванай мясцовымі СМІ.
Паведамляецца, што агулам у справаздачным годзе польскія праваахоўныя органы затрымалі 16.437 замежнікаў — на 857 менш, чым у 2023-м. Як і раней, “лідарамі” з вялікім адрывам з’яўляюцца грамадзяне Украіны (9.573), затым ідуць грамадзяне Грузіі (1.780) і Беларусі (1.122).
Варта адзначыць, што ў 2023 годзе польская паліцыя затрымала 1.030 беларусаў. Такім чынам, рост склаў 8,9%.
У 2024 годзе найбольш распаўсюджаным відам правапарушэння, здзейсненым грамадзянамі Беларусі ў Польшчы, было кіраванне ў нецвярозым стане (178 выпадкаў). Далей ідуць крадзяжы (130) і хабары (59).
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 7 лютага, што звярнуўся да кіраўнікоў МУС і Мінюста з просьбай распрацаваць хуткі план неадкладнай рэакцыі на арганізаваную злачыннасць з боку замежнікаў, паведамляла “Еўрапейская праўда”.
“Я папрасіў міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі і міністра юстыцыі распрацаваць хуткі план неадкладнага рэагавання на арганізаваную злачыннасць і агрэсіўныя злачынствы, якія здзяйсняюць замежнікі. Кожны, хто з’яўляецца госцем у Польшчы, карыстаецца нашай гасціннасцю і парушае закон гвалтоўным спосабам, будзе дэпартаваны з Польшчы”, — сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Туск падкрэсліў, што “ў бліжэйшыя дні гэтыя рашэнні будуць мець практычнае вымярэнне”.
З 2021 года больш як 240 тыс. грамадзян Беларусі падаліся на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы, паведаміў летась у снежні “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спасылаючыся на даныя, атрыманыя ў МУС краіны. З іх ужо больш за 140 тыс. мае сапраўдны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, дадаў палітык.
Няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці паведамляў, што на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала 118.562 грамадзяніны Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка працягвае ператвараць Беларусь у ізгоя — Вячорка пра інфармацыю СМІ аб магчымым абмежаванні выдачы амерыканскіх візМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка