В Беларусі сабралі амаль 50 тыс. рублёў для падтрымкі дзяцей, пацярпелых ад булінгу ў інтэрнэце

11 лютага, Позірк. Амаль 50 тыс. рублёў сабрана для дапамогі пацярпелым ад булінгу (цкавання) ў інтэрнэце ў рамках праекта кампаніі МТС і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), паведамляе прэс-служба мабільнага аператара.
Сабраныя сродкі накіроўваюцца на навучанне спецыялістаў, якія працуюць на крызіснай дзіцячай тэлефоннай лініі 8-801-100-16-11 і анлайн-платформе ЮНІСЕФ kidspomogut.by.
Адзначаецца, што спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей праводзяць анлайн-кансультацыі на сайце ананімна, бясплатна і кругласутачна. У сярэднім за год на лінію звяртаюцца каля 2 тыс. чалавек, колькасць наведванняў інтэрнэт-партала дасягае 2 млн.
“Кібербулінг — сучасны выклік, і развязанне праблемы патрабуе інавацыйных рашэнняў і глыбокіх ведаў у гэтай сферы ад спецыялістаў з усяго свету. Экспертам патрэбныя рэгулярныя спецыялізаваныя трэнінгі, каб мець неабходныя кампетэнцыі для дапамогі дзецям. Акрамя таго, неабходная сістэмная праца для выпрацоўкі адзінага падыходу і экспертызы ў прафілактыцы, выяўленні і рэагаванні на анлайн-агрэсію”, — адзначае спецыяліст ЮНІСЕФ.
Падтрымаць праект можна праз сайт ЮНІСЕФ. Абаненты мабільнага аператара МТС могуць зрабіць дабрачынны перавод з асабовага рахунку праз дадатак “Мой МТС” або USSD-запыт *222*22#. Сума перавода складае 2 рублі.
МТС і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі супрацоўнічаюць у сферы лічбавай пісьменнасці і бяспекі ў кіберпрасторы з 2019 года. З 2021-га арганізацыі сумесна рэалізуюць глабальную ініцыятыву па прадухіленні агрэсіі ў лічбавай прасторы #ІнтэрнэтБезБулінгу. У яе межах больш за 3 тыс. дзяцей наведалі мерапрыемствы з удзелам псіхолагаў, амаль 300 тыс. прагледзелі мультымедыйны навучальны кантэнт.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка працягвае ператвараць Беларусь у ізгоя — Вячорка пра інфармацыю СМІ аб магчымым абмежаванні выдачы амерыканскіх візМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка