Мамаева: У Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы прызначаць спецдакладчыка па Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 13 лютага 2025 года ў 12:34

13 лютага, Позірк. У Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў (ассамблеі ў складзе Савета Еўропы) будзе прызначаны спецыяльны дакладчык па справах Беларусі, паведаміла “Позірку” кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады (КР) Аляксандра Мамаева.
Паводле яе слоў, рашэнне бюро гэтай арганізацыі запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі далучыцца да працы дазволіць КР “сфармаваць сваю дэлегацыю і браць удзел у сесіях кангрэса, а таксама ў працы профільных камітэтаў і палітычных груп”.
Мамаева звярнула ўвагу на тое, што КР “ужо вядзе супрацу і агульныя праекты” з кангрэсам. Напрыканцы мінулага года разам з экспертамі арганізацыі правялі серыю вэбінараў па рэформе мясцовага самакіравання; плануецца арганізаваць у Страсбургу семінар Leaders for Change, “на які зараз ідзе набор”. “Гэта будзе азнаямленчы тур у тым ліку для беларускіх экспертаў, палітычных і грамадскіх дзеячоў, спецыялістаў па мясцовым самакіраванні, на якім яны пазнаёмяцца з сістэмай мясцовага самакіравання, а таксама з еўрапейскімі інстытуцыямі”, — паведаміла суразмоўніца.
На думку Мамаевай, згаданае рашэнне ёсць часткай “агульнай стратэгіі кангрэса па пашырэнні супрацы з дэмакратычнымі сіламі”. Яна нагадала, што летась беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская брала ўдзел у працы кангрэса, пазней была “актыўная супраца ў рамках плана дзеянняў Кантактнай групы Савета Еўропы”.
Кіраўніца міжнароднай камісіі КР падкрэсліла, што цяпер беларускія дэмсілы могуць супрацоўнічаць з кангрэсам у тым ліку ў галіне распрацоўкі і экспертнай ацэнкі рэформ і законаў, рэалізацыі праектаў па рэабілітацыі і падтрымцы былых палітвязняў, адукацыйных праграм і азнаямленчых тураў — як для тых, хто ў выгнанні, так і для тых, хто ў Беларусі.
“У адрозненні ад ПАСЕ, супраца з кангрэсам можа быць больш практычнай, на мясцовым узроўні”, — лічыць Мамаева.
Суразмоўніца падкрэсліла, што “ў Еўропе шмат якія пытанні вырашаюцца менавіта мясцовымі ўладамі, у тым ліку пытанні міграцыйнай палітыкі, падтрымкі нацыянальных меншасцяў, адукацыі ды іншыя”.
“Гэта ўсё можа быць вельмі цікавым для беларусаў, для вырашэння іх спецыфічных праблем у выгнанні, і кангрэс можа быць вельмі добрым партнёрам для пошуку тых краін, гарадоў, адміністрацый, якія гатовы гэтыя праекты падтрымаць і рабіць агульную працу на карысць Беларусі”, — адзначыла Мамаева.
Запрасіць дэлегацыю беларускіх дэмсіл для ўдзелу ў сесіях Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў і яго статутных камітэтаў бюро арганізацыі вырашыла 10 лютага. Было заяўлена, што рашэнне “стала яшчэ адным крокам у падтрымку мясцовай дэмакратыі і самакіравання ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.
Кангрэс з’яўляецца трэцяй асноўнай інстытуцыяй Савета Еўропы (апрача Камітэта міністраў і ПАСЕ), куды ўваходзяць губернатары, мэры, лідары мясцовых уладаў з 46 краін СЕ.
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка