Жыхар Оршы спрабаваў вывезці ў РФ больш за пяць тон каляровых металаў, яго будуць судзіць — МУС
16 лютага, Позірк. Аб спыненні вывазу з Беларусі партыі каляровага металу паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Метал быў знойдзены ў грузавым аўтамабілі “ГАЗ”, спыненым у Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). За рулём знаходзіўся 30-гадовы жыхар Оршы (Віцебская вобласць).
“Пры аглядзе транспартнага сродку міліцыянты выявілі звыш 5,3 тоны лому каляровых металаў. Суправаджальныя дакументы на груз кіроўца падаць не змог. Ён растлумачыў, што з пачатку года скупляў метал у мінчан для наступнай здачы ў пункт прыёму металалому ў Расійскай Федэрацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кошт канфіскаванага металалому ацэньваецца ў 25 тыс. рублёў.
Адзначаецца, што ў дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за “парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў”. Яму, як заяўляецца, пагражае буйны штраф і “канфіскацыя прадмета правапарушэння”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+