Мінск 23:26

У рухавік самалёта “Белавія” пры пасадцы ў Брэсце трапіла птушка

Фота: "Белавія"

17 лютага, Позірк. Пра інцыдэнт з самалётам “Эмбраер-175”, які здзяйсняў рэйс па маршруце Масква — Брэст, паведаміла 17 лютага авіякампанія “Белавія”.

Адзначаецца, што самалёт (бартавы нумар EW-512РО) здзяйсняў пасадку і ў гэты час у яго рухавік трапіла птушка.

У паведамленні гаворыцца, што борт “не атрымаў бачных пашкоджанняў, прызямліўся паспяхова, аднак для забеспячэння бяспекі далейшых палётаў было прынята рашэнне зрабіць дадатковы тэхнічны агляд судна”.

У выніку самалёт быў зняты з наступных маршрутаў і заменены на “Боінг-737”. Гэта, як заяўляецца, “пацягнула карэкціроўку раскладу”. Паведамляецца пра больш чым чатырохгадзінную затрымку рэйсаў Брэст — Масква, Масква — Гомель, Гомель — Масква, Масква — Мінск.

Авіякампанія прынесла прабачэнні пасажырам.

Падзяліцца: