Уплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг

19 лютага, Позірк. Уплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй, і гэта з’яўляецца нечаканасцю, заявіў незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў, прадстаўляючы з калегам Канстанцінам Несцяровічам вынікі даследавання “Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе“.
Заходнім фільмам і серыялам аддаюць перавагу 38% апытаных, расійскім — 21% (савецкім — 22%, украінскім — 6%, беларускім — 3%, турэцкім — 2%).
Заходнюю музыку любяць слухаць 22%, расійскую — 19% (беларускую — 26%, часоў БССР — 17%, савецкую без БССР — 11%).
Прыхільнікамі сучаснай заходняй літаратуры з’яўляюцца 13% рэспандэнтаў, сучаснай расійскай — 2% (заходняй класікі — 24%, рускай — 22%, беларускай — 14%, беларускай сучаснай літаратуры — 4%).
Невялікую перавагу перад заходнімі маюць п’есы і спектаклі расійскіх аўтараў — 16% супраць 10% прыхільнікаў з ліку рэспандэнтаў (16% таксама любяць глядзець пастаноўкі беларускіх аўтараў).
Найбольш значны расійскі культурны ўплыў адчуваецца ў катэгорыі блогаў і камедыйнага кантэнту.

- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


