АПК перадасць Вашынгтону пазіцыю адносна перамоў ЗША і рэжыму Лукашэнкі

18 лютага, Позірк. Падчас пасяджэнняў Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) 18 лютага (у рэжыме анлайн) і 19 лютага (вочнага ў Варшаве) будзе сфармаваная і пасля перададзеная амерыканскаму боку пазіцыя беларускіх дэмакратычных сіл адносна кантактаў рэжыму Лукашэнкі і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка ў эфіры праграмы “Звычайная раніца”.
Зазначыўшы, што за 30 гадоў свайго кіравання Лукашэнка знаходзіўся пад санкцыямі ЗША і ЕС “мінімум пяць разоў” і гэтыя санкцыі здымаліся ў выніку нефармальных пагадненняў, якія ён потым парушаў, Латушка прапанаваў весці гаворку не пра адмену, а прыпыненне часткі санкцый.
Ён заклікаў абумоўліваць гэты працэс вызваленнем усіх палітвязняў, поўным спыненнем рэпрэсій, дэкрыміналізацыяй артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія выкарыстоўваюцца ўладамі для пераследу палітычных апанентаў. Інакш, паводле слоў Латушкі, атрымаецца “канвеер”, калі адных палітвязняў будуць змяняць іншыя.
На думку палітыка, у КК, відавочна, застанецца адказнасць за “экстрэмізм”, пытанне ў трактоўцы гэтага паняцця і правапрымяняльнай практыцы.
Лукашэнка зацікаўлены ў адмене санкцый, таму што “яму баліць”, лічыць Латушка. У пацвярджэнне свайго тэзіса ён прывёў адмоўнае сальда гандлёвага балансу Беларусі за 2024 год (5,4 млрд долараў ЗША па таварах, 1,3 млрд з улікам паслуг), якое абвастрае дэфіцыт валюты ў краіне.
Латушка таксама падкрэсліў, што Лукашэнка цалкам залежыць ад Расіі. Каб даказаць адваротнае, палітык прапанаваў яму адмяніць сумесныя з расійскай арміяй вучэнні “Захад-2025”, якія не адпавядаюць інтарэсам ні Беларусі, ні самога Лукашэнкі, бо іх правядзенне — гэта “стварэнне пагрозы, за якую Лукашэнка атрымае чарговы пакет санкцый, чарговы ціск, чарговую ізаляцыю”. “Але ён гэтага не зробіць, таму што цалкам знаходзіцца пад кантролем Пуціна”, — лічыць Латушка.
Каментар палітыка быў выкліканы інфармацыяй пра тое, што падчас візіту ў Мінск 12 лютага намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт сустракаўся з Лукашэнкам і старшынёй КДБ Іванам Церцелем. Паводле The New York Times, гэта “была першая сустрэча спадара Лукашэнкі з высокапастаўленым чыноўнікам Дзярждэпартамента за пяць гадоў і пачатак таго, што можа стаць вельмі важным адтайваннем замарожаных адносін паміж Злучанымі Штатамі і найбліжэйшым саюзнікам Расіі”.
У публікацыі апісваецца вываз Смітам вызваленых палітвязняў Андрэя Кузнечыка і Ірыны Маўшук, а таксама грамадзяніна ЗША, імя якога па-ранейшаму не называецца.
На наступны дзень, паводле звестак выдання, прадстаўнік Дзярждэпартамента правёў у Вільнюсе брыфінг для дыпламатаў.
“Наступным крокам, сказаў спадар Сміт, <…> паводле слоў людзей, якія [там] прысутнічалі, з’яўляецца магчымая вялікая здзелка, у рамках якой спадар Лукашэнка вызваліць мноства палітвязняў, у тым ліку вядомых. Узамен Злучаныя Штаты аслабяць санкцыі ў дачыненні да беларускіх банкаў і экспарту калійных угнаенняў”, — сцвярджалася ў публікацыі.
Інфармацыя атрыманая “на ўмовах ананімнасці”, Дзярждэп “не адказаў на пытанні” NYT “пра гэтыя падрабязнасці”.
Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла “Позірку”, што артыкул базуецца ў асноўным на рэальнай інфармацыі, але ўстрымалася ад далейшых каментароў “у сувязі з выключнай адчувальнасцю тэмы”.
Афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчы Сміта ці якіх-небудзь іншых членаў дэлегацыі ЗША з Лукашэнкам або Церцелем няма.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПерад выбарамі ўлады спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ "Гомельхімсэрвіс" для "недапушчэння напружанасці ў калектыве" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДоля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11 — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства