За студзень у Беларусі пабудавана на трэць больш кватэр, чым годам раней

19 лютага, Позірк. У студзені 2025 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 2,4 тыс. новых кватэр, што на 33,3 працэнта больш, чым за студзень 2024 года (1,8 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 266,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (34,2%; 198,5 тыс.).
Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні ўмоў, за гэты час з’явілася 71,9 тыс. кв. м жылля (+18,5%; 60,7 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 36,8 тыс. (-8,5%; 40,2 тыс.).
У сельскіх населеных пунктах увялі ў эксплуатацыю 147, 4 тыс. кв. м жылля (+4%; 141,7 тыс.).
Паводле звестак Белстата, у 2024-м і 2023-м пабудавана 47,3 тыс. і 47,4 тыс. кватэр адпаведна, у эксплуатацыю ўведзена — 4 млн 390,5 тыс. і 4 млн 195,7 тыс. кв. м, для тых, хто мае патрэбу, — 1 млн 427,2 тыс. і 1 млн 589,6 тыс. кв. м, у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 832,1 тыс. і 1 млн 49,1 тыс. кв. м, для шматдзетных —508, 8 тыс. і 679, 6 тыс. кв. м, у сельскіх населеных пунктах — 1 млн 575,4 тыс. і 1 млн 362 тыс. кв. м.
На нарадзе з урадам 19 жніўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў “справаздачах аналітыкаў” адной з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў называецца “адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё”.
Нагадаўшы аб сваім даручэнні “комплексна падысці да паляпшэння заканадаўства” ў галіне жыллёвага будаўніцтва, ён канстатаваў, што “статыстыка па ўводу жылля другі год запар адмоўная”.
Слухаючы 15 кастрычніка 2024 года даклад аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, Лукашэнка зазначыў: “Мы будзем падтрымліваць тых, хто нараджае дзяцей, асабліва ў якіх пяцёра дзетак і больш”.
“Па жыллі мы 100 працэнтаў вырашым пытанне, а гэта — найважнейшае пытанне”, — сказаў ён.
У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн. квадратных метраў жылля, вынікае з задання ўрада.
Больш за ўсё жылля павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1.325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваны ў гарадах-спадарожніках).
Далей ідуць: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.
У 2024 годзе ў краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м жылля (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%).
Паводле даных Белстата, за студзень — снежань было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс.544 кв. м (99,8% ад плана). У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв.м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), 2022 — м-4,2 млн кв. м і 4 млн 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства