Лукашэнка асцерагаецца вяртання на рынак РФ амерыканскіх і еўрапейскіх кампаній

21 лютага, Позірк. У выпадку, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін дамовяцца, у Расію могуць вярнуцца “ўсе гэтыя замежныя кампаніі — спачатку амерыканскія, а потым іншыя — еўрапейскія” і “будзе няпроста канкурыраваць на нашым рынку”, заявіў 21 лютага Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскую вобласць.
“Дзесьці, напэўна, нам на карысць, дзесьці наўрад”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. Пры гэтым выступоўца выказаў упэўненасць, што “харчаванне будзе патрэбнае ўсім”. “Таму краіну страсяніце як належыць”, — загадаў ён.
Падчас выязнога семінара па сельгастэматыцы для сваіх упаўнаважаных і памочнікаў у рэгіёнах Лукашэнка паставіў задачу “страсянуць краіну”, каб “не было спячкі”.
“Мы ганарымся тым, што [у 2024 годзе] мы больш за 8 млрд долараў прадалі сельгаспрадукцыі. Гэта цудоўна, але мы можам гэта страціць. Як звычайна бывае: супакоіліся, усё добра — страцілі. Таму трэба, каб, страсянуўшыся, мы мелі сёлета мінімум 9 млрд, а то і 10 млрд ад продажу прадуктаў харчавання. Харчы будуць пастаянна даражэць”, — упэўнены Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, як “мяняецца абстаноўка палітычная, якая ціснула на эканоміку ў сувязі з палітыкай ЗША і гэтак далей”.
“Але цешыцца не трэба. Мы не ведаем, чаго хочуць ЗША. Кажу гэта таму, што я абсалютна занураны ў гэтыя пытанні. Мы не ведаем, чаго яны запатрабуюць ад расейцаў за спыненне вайны і гэтак далей. Мне здаецца, што яны паспрабуюць зараз расіян сутыкнуць з кітайцамі. Вось гэтага расіянам дапусціць нельга”, — выказаў супярэчлівыя думкі Лукашэнка.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, знешнегандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 27,2 млн долараў — на 3,7% больш, чым за 2023-ы (82 млрд 931,8 млн).
Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 327,3 млн даляраў (39 млрд 840,1 млн; +1,2%), імпарт — 45 млрд 699,9 млн (43 млрд 91,7 млн; +6,1%). Адмоўнае сальда склала 5 млрд. 372,6 млн. долараў (па выніках 2023 года было -3 млрд. 251,6 млн. +65,2%).
З краінамі СНД Беларусь нагандлявала на 55 млрд 93,2 млн долараў (51 млрд 508,9 млн; +7%): экспарт — 28 млрд 804,5 млн (27 млрд 192,9 млн; +5,9%), імпарт — 26 млрд 288,7 млн (24 млрд 316 млн; +8,1%); Станоўчае сальда — 2 млрд 515,8 млн (2 млрд 876,9 млн; зменшылася ў гадавым вымярэнні на 12,6%).
З іншымі дзяржавамі гандаль таварамі склаў 30 млрд 934 млн долараў (31 млрд 422,9 млн; -1,6%): экспарт — 11 млрд 522,8 млн (12 млрд 647,2 млн; -8,9%), імпарт — 19 млрд 411,2 млн (18 млрд 775,7 млн +2,6%); адмоўнае сальда — 7 млрд 888,4 млн (-6 млрд 128,5 млн; +28,7%).
Па выніках 2024 года Беларусь заняла трэцяе месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе па дынаміцы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне звестак дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Агулам па саюзе зафіксавана падзенне на 0,3%. У Расіі яно склала 3,2%. У астатніх дзяржавах адзначана павелічэнне сельгасвытворчасці: у Казахстане — на 13,7%, Кыргызстане — на 6,3%, Беларусі — на 3,4%, Арменіі — на 1,9%.
З 2022 года сышлі з расійскага рынку або прыпынілі сваю дзейнасць у краіне сотні заходніх кампаній і брэндаў, шмат якія пайшлі і з Беларусі, у дачыненні да якой таксама былі ўведзены санкцыі за садзейнічанне ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны. Надзеі на вяртанне кампаній звязваюць з уступленнем на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які спыніў палітычную ізаляцыю Расіі і выказаў гатоўнасць сесці за стол перамоваў з Уладзімірам Пуціным.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка