Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Смалявіцкім раёне пад Мінскам
23 лютага, Позірк. Тры чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) 23 лютага, паведамляе прэс-служба МУС.
Каля 17:35 у вёсцы Будагова 40-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы легкавым аўтамабілем Volkswagen, паводле першапачатковага рэлізу, “на закругленні дарогі няправільна абраў хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем”: “Аўтамабіль з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніўся наезд на”.
Кіроўца і два пасажыры загінулі. Імі аказаліся 46-гадовая жонка вадзіцеля і іх агульная знаёмая, 54-гадовая жыхарка Жодзіна Мінскай вобласці.
Удакладняецца, што на задняй восі аўто былі ўсталяваныя летнія шыны, адсутнічаў допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка