“Альтэрнатыва для Германіі” зацікавілася нямецкім фінансаваннем фонду BySol

15 ліпеня, Позірк. Група дэпутатаў Бундэстага ад апазіцыйнай партыі “Альтэрнатыва для Германіі” (“АдГ”) накіравала запыт ва ўрад, у якім сярод іншага пацікавілася фінансаваннем фонду BySol з федэральнага бюджэту ФРГ і аб’ёмамі дзяржаўных выдаткаў на былых беларускіх палітвязняў, якія знаходзяцца на нямецкай тэрыторыі. Увагу на гэта звярнуў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак.
“Дзіўная ўвага з боку партыі, дэпутат якой зарабляе на працы палітычных арыштантаў у Беларусі. Маленькая паслуга для беларускіх дзя́ржаў за вырашчаную цыбульку?” — задаўся пытаннем Стрыжак, маючы на ўвазе рэзанансную гісторыю пра кампанію “Цыбулька-Бел” (аграгарадок Гуды, Лідскі раён Гродзенскай вобласці).
27 сакавіка Савет Еўрапейскага саюза ўвёў санкцыі супраць 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб Беларусі. У ліку іншых у санкцыйныя спісы ўключана ТАА “Цыбулька-Бел”.
Раней паведамлялася, што ўладальнікам кампаніі “Цыбулька-Бел” з’яўляецца дэпутат федэральнай зямлі Саксонія ад партыі “АдГ” Ёрг Дорнаў, які падазраецца ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў.
У красавіку на запрашэнне Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Мінск наведваў дэпутат ландтага федэральнай зямлі Баварыя, член “АдГ” Ульрых Зінгер.
Міністэрства замежных спраў Германіі, каментуючы 2 красавіка “Позірку” інфармацыю пра візіт у Мінск Зінгера, адзначыла, што “федэральны ўрад рашуча асудзіў сістэмныя рэпрэсіі ў Беларусі”, “гэта тычыцца таксама да парламенцкіх выбараў у 2024 годзе, якія прайшлі ў атмасферы страху”.
“Усім незалежным палітычным партыям, кандыдатам было адмоўлена ў рэгістрацыі для ўдзелу ў гэтым выбарчым працэсе. Акрамя таго, рэжым не запрасіў місію назірання Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) — насуперак міжнародным абавязацельствам Беларусі”, — падкрэсліла ведамства.
“Гэта дакладна тлумачыць: працэс, з дапамогай якога была абраная беларуская Палата прадстаўнікоў, не быў ні свабодным, ані сумленным”, — падкрэсліла знешнепалітычнае ведамства Германіі.
У каментарыі нагадалі, што рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, а таксама падтрымка беларускім рэжымам расійскай агрэсіўнай вайны супраць Украіны сур’ёзна адбіліся на двухбаковых стасунках з Германіяй. “З гэтай прычыны федэральны ўрад да мінімуму скараціў кантакты і супрацу з дзяржаўнымі структурамі ў Беларусі. Як Еўрасаюз мы пакрокава ўвялі санкцыі супраць адказных асоб і арганізацый у Беларусі. Новыя спісы былі ўведзеныя ў дзеянне 27 сакавіка 2025 года пасля прэзідэнцкіх выбараў”, — заявілі ў МЗС.
Знешнепалітычнае ведамства не асудзіла візіт Зінгера ў Мінск: дэпутаты зямельных парламентаў у палітычным сэнсе нікому не падпарадкоўваюцца і арганізуюць свае паездкі пад уласную адказнасць.
Зінгер у сакавіку 2024 года наведваў Расію ў якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля прыезду заявіў у інтэрв’ю нямецкаму выданню Frankfurter Allgemeine, што вывучаў рускую мову ва ўніверсітэце, праходзіў практыку ў Маскве, з таго часу мае “добрыя сувязі” з РФ. Дэпутат таксама прызнаўся, што мае дачу “ў прадмесцях Масквы”.
Расію Зінгер называў “аўтарытарнай дэмакратыяй”, развязаную ёю поўнамаштабную вайну супраць Украіны — вайной, а не “спецыяльнай ваеннай аперацыяй”, як пра яе кажуць расійскія і беларускія ўлады. У той жа час выказваў меркаванне, што “фундаментальным чынам Расія гэтую вайну не прайграе”.
Сёлета на пачатку сакавіка Зінгер праз відэасувязь узяў удзел у праграме “САСС уполномочен заявить” на тэлеканале СТБ, падчас якой заявіў, што на лютаўскіх выбарах у Германіі народ краіны “зрабіў дакладны выбар” на карысць “кансерватыўнага павароту” і “адыходу ад палітыкі апошніх гадоў”. “Перш за ўсё, нам патрэбны мір і добрыя стасункі з Расіяй. І ўсё гэта магчыма толькі з “АдГ”, — сцвярджаў ён.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ў Польшчы апынуліся ў “прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


