АПК зацікаўлены ў супрацы з Украінай па рэгіянальнай бяспецы і процідзеянні “захопніцкім планам” РФ
24 лютага, Позірк. З нагоды трэцяй гадавіны пачатку паўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) выказаў “цвёрдую салідарнасць” з украінскім народам, які “самааддана змагаецца за сваю незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць супраць расійскай агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі”.
У АПК адзначылі, што беларускае грамадства “захоўвае непрыняцце расійскай агрэсіі”, нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму. “Мы паважаем кожнага, хто смела выступае супраць вайны, рызыкуючы свабодай і жыццём, — гаворыцца ў заяве. — Асаблівая пашана тым беларусам, якія цяпер змагаюцца са зброяй у руках у складзе Узброеных сіл Украіны. Мы таксама схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны”.
Кабінет падтрымлівае намаганні ўрадаў дэмакратычных краін, што працягваюць аказваць Украіне ўсебаковую дапамогу, “уключаючы пастаўкі сучасных узбраенняў, фінансавую і гуманітарную падтрымку”. Эфектыўная дапамога міжнароднай супольнасці, на думку прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл, застаецца “вырашальнай умовай для дасягнення ўстойлівага і справядлівага міру”.
АПК падтрымлівае “намаганні 40 дэмакратычных краін па стварэнні спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны” і абяцае “працаваць над зборам і перадачай доказаў здзяйснення агрэсіі рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны”. Палітычная структура таксама мае намер “працягваць працу сумесна з Украінай над прыцягненнем да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзяйсненне ваеннага злачынства па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей і іх далейшай індактрынацыі”.
Адзначаецца, што для АПК падтрымка Украіны “на шляху да справядлівага і ўстойлівага міру” застаецца стратэгічным прыярытэтам. “Мы зацікаўленыя ў сумеснай працы з украінскім кіраўніцтвам па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння расійскім захопніцкім планам”, — гаворыцца ў заяве.
“Толькі дэмакратычная і незалежная Беларусь здольная стаць донарам бяспекі для Еўропы, каб умацаваць мір у рэгіёне. Гістарычная повязь беларускага і ўкраінскага народаў — гэта надзейны фундамент для далейшага супрацоўніцтва, а агульная мэта — змагацца за дзяржаўнасць і незалежнасць нашых краін, а ў далейшым і забяспечыць мірную будучыню для ўсёй Усходняй Еўропы”, — падкрэсліў АПК.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію РФ. На раннім этапе агрэсіі тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для наземнага ўварвання і нанясення ракетных удараў.
- ПалітыкаЛатушка пра сітуацыю з Мельнікавай: За што мне павінна быць сорамна?Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра "пашпарт новай Беларусі": Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзем да канцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка