Медыяпраект “Обычное утро” сабраў неабходную суму для працягу працы ў бліжэйшы час

26 лютага, Позірк. Праект “Обычное утро” (“Звычайная раніца”) сабраў неабходную суму для працягу працы ў бліжэйшы час, вынікае з паведамлення ў тэлеграм-канале медыя.
“Гэта неверагодна, але факт. Працуем далей! Вы — супергледачы! Дзякуй вам”, — напісала каманда.
На 12 гадзін 26 лютага сабрана 25.186 еўра (пры неабходных 25.000) на працу праекту ў лютым і сакавіку.
29 студзеня каманда “Обычного утра” паведаміла, што можа спыніць існаванне праз спыненне вонкавай падтрымкі.
“Мы таксама прыкладаем максімум намаганняў, каб знайсці новыя крыніцы фінансавання. Упэўненыя, што праект ужо прынёс і яшчэ прынясе шмат карысці беларускаму грамадству. А ніводнае грамадства не можа існаваць без якасных медыя”, — падкрэслівалася ў звароце.
На гэты момант у ютуб-канала “Звычайная раніца” 42,2 тыс. падпісчыкаў.
Медыяпраект “Обычное утро” заснаваны ў верасні 2022 года пасля эміграцыі з Беларусі журналіста, радыёвядоўцы Канстанціна Каверына. Раней Каверын працаваў у пары з Людмілай Міласлаўскай, цяпер выходзіць у эфір з Марынай Ментусавай.
25 чэрвеня 2024 года КДБ прызнаў праект “экстрэмісцкім фарміраваннем”, удзельнікамі якога названыя Канстанцін Місуна (Каверын) і Людміла Лабунская (Міласлаўская). Да гэтага кантэнт “Обычного утра” ўлады прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
29 лістапада 2024 года паведамлялася, што праект “Маланка медыя” просіць фінансавай дапамогі для аднаўлення працы свайго сайта. Збор сродкаў абвешчаны на платформе фонду салідарнасці BySol. Сума збору — 20 тыс. еўра на пяць месяцаў.
28 лістапада пра падтрымку папрасіла рэдакцыя медыя “Новы час”.
З пачатку 2024 года з фінансавымі праблемамі сутыкнуліся многія незалежныя СМІ, у тым ліку KYKY, Reform, “Белсат”, Plan B, беларуская рэдакцыя польскага “Радыё Унэт”, якая ў выніку спыніла працу, EX-PRESS.
21 студзеня 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні Вашынгтонам усёй вонкавай дапамогі на 90 дзён.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



