У 2024 годзе падтрымана абвінавачанне ў “экстрэмісцкіх злачынствах” у дачыненні да больш як 1,5 тыс. чалавек — Швед
26 лютага, Позірк. Летась пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да больш як 1,5 тыс. асоб, якія здзейснілі “экстрэмісцкія злачынствы”, апраўдальныя прыгаворы не выносіліся, паведаміў 26 лютага генеральны пракурор Андрэй Швед на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
“Колькасць экстрэмісцкіх злачынстваў працягвае скарачацца. У 2024 годзе іх здзейснена амаль у два разы менш”, — цытуе Шведа прэс-служба Генпракуратуры. Дзяржаўныя медыя са спасылкай на чыноўніка ўдакладняюць, што летась было ўчынена 1.256 дзеянняў, якія ўлады называюць “экстрэмісцкімі злачынствамі”, а ў 2023-м — 2.016.
Паводле даных Гепракуратуры, найбольшую долю складаюць злачынствы, здзейсненыя ў інтэрнэце.
Летась у рамках спецыяльнай вытворчасці ў суды накіраваныя крымінальныя справы ў дачыненні да 62 чалавекі. Швед адзначыў, што “гэтая мера звязана з завочным асуджэннем і прымусовымі мерамі ў дачыненні да маёмасці і з’яўляецца дзейсным фактарам стрымання”.
“На кантролі Генеральнай пракуратуры застаецца пытанне прыняцця мер па прыцягненні да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, пачынаючы з 2020 года”, — сказаў генпракурор.
Паводле даных Вярхоўнага суда, летась асуджана 31.410 чалавек. Калі дапусціць, што па ўсіх асобах, у дачыненні да якіх пракуроры падтрымалі абвінавачанне, вынесеныя выракі, то атрымаецца, што ў 2024 годзе колькасць асуджаных па “экстрэмісцкіх злачынствах” склала не менш як 4,78%.
Рэпрэсіі супраць беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе, як і пераслед іншадумства ў сацыяльных сетках, не спыняецца ў Беларусі больш за чатыры з паловай года.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



