У спіс “экстрэмістаў“ дададзены 21 чалавек

28 лютага, Позірк. У спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 28 лютага дададзены яшчэ 21 чалавек. Цяпер у дакуменце, які размяшчаецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.990 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
У спіс уключаныя звесткі пра чатырох чалавек, якіх беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Гэта асуджаныя на невядомы тэрмін пазбаўлення волі Анатоль Крупін (арт. 130 Крымінальнага кодэкса), Іосіф Дулеба (арт. 3611), Юрый Піскуновіч (арт. 342), Ігар Кузаўка (арт. 361 і 3611).
Таксама ў спіс трапілі адбываючыя пакаранне паводле арт. 342 Владзіслаў Зінкевіч (1 год пазбаўлення волі), асуджаныя на невядомы тэрмін паводле таго ж артыкула Яўген Бацяноўскі, Сяргей Сандалюк, Анжэла Сандалюк, Віктар Лемяшэўскі, Антон Невар, а таксама Пётр Філіповіч (арт. 130 і 368).
Акрамя таго, у спіс уключаныя асуджаныя на невядомыя тэрміны паводле арт. 342 Ірына Ксенафонтава, Алег Судніковіч, Дзяніс Коўшык, Расціслаў Яковіч, Іван Плышэўскі, Таццяна Піляк, Вера Дзянісава, Юрый Войніла, Андрэй Прыходзька і Таццяна Васільева (ч. 1 арт. 3614). Насупраць іх прозвішчаў стаіць паметка “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне прысуду без пазбаўлення волі.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 368 — абраза прэзідэнта.
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць АлексіевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар беларускай эканомікі за апошнія пяць гадоў скараціліся на 30,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКрук: Новыя выклікі павышаюць верагоднасць стрэсавых сцэнарыяў для эканомікі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПалітыка, якую праводзіць Нацбанк, не адпавядае рэальнаму становішчу спраў — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2025 года больш за ўсё падаражэлі курсы замежных моў, айчынныя цыгарэты і газетыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства