Лукашэнка запрошаны на снежаньскі Міжнародны форум міру і даверу ў Туркменістане

1 сакавіка, Позірк. Запрашэнне на Міжнародны форум міру і даверу, адрасаванае Аляксандру Лукашэнку, перадаў намесніку міністра замежных спраў Паўлу Уцюпіну амбасадар Туркменістана ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў на сустрэчы 28 лютага ў Мінску, паведамляе прэс-служба туркменістанскага знешнепалітычнага ведамства.
Паведамляецца, што бакі сярод іншага “разгледзелі актуальныя аспекты міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў кантэксце далейшай сумеснай працы па ўмацаванні двухбаковай супрацы”.
Адметна, што МЗС Беларусі пра перададзенае на адрас Лукашэнкі запрашэнне наўпрост не згадвае. Прэс-служба ведамства толькі адзначыла, што дыпламаты абмеркавалі “стан беларуска-туркменскіх стасункаў, а таксама графік будучых візітаў і сустрэч, у тым ліку ў рамках міжнародных мерапрыемстваў”.
Міжнародны форум міру і даверу пройдзе 12 снежня ў Ашхабадзе. Ён будзе прысвечаны абвяшчэнню 2025 года Міжнародным годам міру і даверу з ініцыятывы Туркменістана, а таксама 30-годдзю сталага нейтралітэту гэтай дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі.
На форум запрошаныя генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Зэйд Аль Нахаян, князь Манака Альбер II ды інш.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаВідавочцы: На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка