Лукашэнка зноў заявіў, што ў Міністэрстве аховы здароўя не павінна быць кланаў

3 сакавіка, Позірк. Нараканні на работу сістэмы аховы здароўя ідуць таму, што “не той чалавек прыйшоў”, сказаў 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па кадравых пытаннях, звяртаючыся да Уладзіміра Караніка, назначанага намеснікам прэм’ер-міністра, адказным за сацыяльную сферу.
“Разумееце, не з той “кадлы”. Не будзе ніякіх там кланаў у ахове здароўя. Ня будзе. Таму дзейнічайце. Калі вы будзеце павольна разгортвацца, вас будуць таптаць і аб вас выціраць ногі. І ні ён, ні я вам не дапаможам і дапамагаць не будзем, калі вы не зможаце абараніць сябе і сваіх непасрэдных падначаленых“, — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі, звернутыя да міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева, які працягне займаць пасаду.
Лукашэнка зазначыў, што ў ахове здароўя “выбудавана сістэма”, пачынаючы ад фельшэрска-акушэрскіх пунктаў да профільных навукова-практычных цэнтраў “на самым версе”: “Яна павінна працаваць. І ў ФАП прыходзяць таксама людзі. І прытым нашыя людзі. Не багатыя людзі».
Таксама ён сказаў, звяртаючыся, да Хаджаева: “Ну, у цябе бацька быў, канешне, вялікім чалавекам. Табе, можа, і прасцей было раней. Дык у яго пытайся. Ён нядрэнным быў спецыялістам. Ён табе падкажа. Не па кадрах, а падкажа, дзе не дапусціць памылкі. Гэта не забараняецца“.
25 студзеня мінулага года пры прызначэнні Хаджаева міністрам Лукашэнка ўжо даваў яму даручэнне пазбавіцца ад кланавасці ў сістэме Міністэрства аховы здароўя.
Тады ён заявіў, што Хаджаеў — “чалавек пазакланавы”.
Бацька цяперашняга міністра Валеры Хаджаеў менш за год у 2010–2011 займаў пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя пры былым у той час кіраўніком ведамства Васілю Жарко.
Цяпер ён дырэктар расійскага прадпрыемства “ПСКОВ ФАРМА”.
На міністэрскай пасадзе Хаджаева-старэйшага змяніў Дзмітрый Піневіч, які працаваў на ёй з 2011 года па жнівень 2020-га. Далей да прызначэння Хаджаева-малодшага Піневіч быў міністрам аховы здароўя.
Прадстаўніца Фонду медыцынскай салідарнасці Лідзія Тарасенка ў снежні, адказваючы на пытанне аб кланавасці ў беларускай ахове здароўя, сказала ў інтэрв’ю “Позірку“: “Лукашэнка можа казаць што заўгодна. Гэтае трызненне складана каментаваць, а я не псіхіятр. На маю думку, праблема кланавасці ў Беларусі ніколі не была актуальнай. Абсалютна нармальна, што ў такой прафесіі, як урач, існуюць дынастыі, хаця іх становіцца ўсё менш. Цяпер, наадварот, ёсць тэндэнцыя: людзі, якія самі працавалі ўрачамі, гавораць сваім дзецям: “Ведаеш, ні за што ў жыцці не станеш урачом”. Іншая справа, што заўсёды ёсць дагаварнякі, калі нядрэннае месца ў медыцыне аддаецца не па здольнасцях, а па сувязях“.
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства