Да 10 візітаў на дом здзяйсняюць штодня сталічныя ўрачы — Камітэт па ахове здароўя

5 сакавіка, Позірк. У Мінску не перавышаны эпідэміялагічны парог па ВРВІ, стабільная колькасць наведванняў і візітаў медыкаў на дом, заявіў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч у відэакаментарыі, апублікаваным прэс-службай Мінздароўя.
Паводле слоў чыноўніка, 4 сакавіка колькасць візітаў на дом складала да 10 на аднаго ўрача, а 3 сакавіка, “у панядзелак, які традыцыйна пікавы па візітах на дом”, колькасць была “стабільная”.
Калі спраецыраваць дынаміку, атрымаецца, што за працоўны тыдзень урач робіць каля 50 візітаў на дом. У Беларусі візіты на дом робяць урачы агульнай практыкі, у рэдкіх выпадках іншыя ўрачы (неўролагі, псіхіятры, хірургі ды інш.).
Для ўрачоў агульнай практыкі, якія не займаюць кіруючыя пасады, вызначана скарочаная працягласць працоўнага часу — 38,5 гадзіны на тыдзень. Прыём у паліклініцы цягнецца звычайна 5 гадзін. Астатні час урач займаецца або адміністрацыйнымі працэдурамі, або ходзіць на візіты.
Беларусь з’яўляецца адной з нямногіх постсавецкіх краін, дзе засталася практыка візітаў на дом, якая ацэньваецца экспертамі як неэфектыўная.
Прадстаўніца Фонду медыцынскай салідарнасці Лідзія Тарасенка сказала ў інтэрв’ю “Позірку”, што хаджэнне ўрачоў па дамах з’яўляецца не медыцынскай дзейнасцю, а хутчэй адміністрацыйнай.
“Няма ніякіх рэальных плюсаў у такой сістэме, — канстатавала яна. — Гэта нават менш карысна, чым дастаўка піцы. Кур’ер прывозіць піцу, а ўрач — бальнічны, які можна аформіць па тэлефоне ці праз відэасувязь. Урач дома не можа правесці сур’ёзную дыягностыку або ўмяшанне, бо мае толькі рукі, ногі і вочы. Усё гэта можна і трэба змяніць”.
Каб знізіць нагрузку на сістэму аховы здароўя і палепшыць якасць паслуг, можна выкарыстоўваць ужо апрабаваную падчас пандэміі каранавіруса практыку выдачы лісткоў непрацаздольнасці малодшым медперсаналам, адзначыў намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы ўрач Станіслаў Салавей.
Паводле яго пераканання, уладам трэба ўсвядоміць і пачаць даносіць да насельніцтва, што выклік урача на дом з’яўляецца “анахранізмам”. Пры тым што кожнаму чалавеку камфортна мець магчымасць выклікаць ўрача на дом, “гэта дорага, неэфектыўна і немэтазгодна”.
У паліклініцы ці бальніцы маецца больш магчымасцей для пастаноўкі дыягназу, абследавання, сказаў суразмоўца“Позірку”, таму “пацыент павінен ісці да ўрача, а не наадварот”. Візіты ўрачоў на дом, на яго думку, можна пакінуць толькі ў сістэме прыватнай медыцыны, але не дзяржаўнай, больш важнае якаснае аказанне дапамогі, у тым ліку тэхналагічнай.
Для людзей, якія не ў стане дабрацца да ўстановы аховы здароўя, павінны быць створаныя адмысловыя ўмовы, упэўнены Салавей.

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


