Медыяхаб DMI, праект Nastaunik.info і суполка “Пра Віцебск” прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”
5 сакавіка, Позірк. Медыяхаб Democratic Media Institute (DMI), праект Nastaunik.info і суполка “Пра Віцебск” прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” на падставе рашэння Камітэта дзяржаўнай бяспекі, вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
Да DMI (рашэнне прынятае 12 студзеня), паводле сцвярджэння КДБ, датычныя грамадзянін Літвы Герман Бярнатас (Гардзееў), а таксама Марыя Буднік, Сяргей Сацюк, Георгій Загайнаў, Ганна Валынец, Дзмітрый Гамеза, Мікіта Моніч, Дзмітрый Новікаў, Аляксандр Кухта, Андрэй Казакевіч, Яраслаў Раманчук, Максім Жбанкоў, Аляксандр Чарнуха.
На сайце DMI пазначана, што арганізацыя была створаная ў 2023 годзе. Выступае ў якасці “медыяхаба і цэнтра ведаў, закліканага садзейнічаць росту як існых, так і новых незалежных медыяструктур”. Сваю місію бачыць у тым, каб “развіваць больш канкурэнтаздольнае і ўстойлівае медыяасяроддзе ў рэгіёне Еўропы і Еўразіі”.
З Nastaunik.info (рашэнне прынятае 18 студзеня), як сцвярджаецца, звязаныя Людміла Рыбчынская, Святлана Іванюшына, Мікалай Запрудскі, Алена Казлова, Тамара Мацкевіч, Ірына Яфрэмкава, Марына Зялёная (Калініна).
Гаворка пра грамадскі праект, створаны настаўнікамі і для настаўнікаў у 2005 годзе. Пазіцыянуецца як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі. На сайце і ў сацсетках публікуюцца апошнія навіны ў сферы адукацыі, робіцца агляд новых тэхналогій і метадаў навучання, прадстаўленыя распрацоўкі найлепшых беларускіх педагогаў, а таксама досвед калег з іншых краін. Рэсурсы праекта ў сацсетках прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Датычнымі да суполкі “Пра Віцебск” (рашэнне прынятае 28 лютага) названыя Ірына Базылевіч, Сяргей Пятроў, Яўгенія Патапава, Наталля Лантух. Гэта рэсурс навін, які распавядае пра тое, што адбываецца ў Віцебску і Віцебскай вобласці.
На сёння ў Беларусі налічваецца 266 “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
За дзейнасць, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць “экстрэмісцкай”, улады пераследуюць у крымінальным парадку. Прылічэнне да “экстрэмісцкай” катэгорыі і асуджэнне за яе — адзін з найбольш карыстаных інструментаў палітычных рэпрэсій.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАбмяркоўваецца пытанне аб магчымасці дзвюх бясплатных працэдур ЭКА замест адной — член ПП НСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусь захоўвае "лідарства" па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — даклад СЕ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКадравае пытанне ў сельскай мясцовасці абвастраецца з кожным годам — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь імпартуе 95% насення цукровых буракоў — Мінсельгасхарч (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка