Прэм’ер Літвы: ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненні да беларускага калію

7 сакавіка, Позірк. ЗША могуць аказаць ціск на Літву з мэтай аднаўлення экспарту беларускіх угнаенняў праз порт у Клайпедзе, заявіў 7 сакавіка прэм’ер-міністр балтыйскай дзяржавы Гінтаўтас Палуцкас.
Паводле яго слоў, якія перадае партал Літоўскага радыё і тэлебачання, пасля ўвядзення дадатковых пошлін у дачыненні да Канады Вашынгтон шукае “больш танныя крыніцы ўгнаенняў”.
“Я не выключаю, што ў найбліжэйшай будучыні нашы стратэгічныя партнёры могуць папрасіць нас перагледзець гэтыя санкцыі”, — сказаў Палуцкас, адзначыўшы, што “пытанне змякчэння санкцый ва ўрадзе не абмяркоўваецца”.
У апублікаваным 7 сакавіка дакладзе аб ацэнцы пагроз нацыянальнай бяспецы, падрыхтаваным Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі Літвы і Другім дэпартаментам аператыўных службаў, звяртаецца ўвага на спробы беларускіх уладаў аднавіць экспарт калійных угнаенняў праз Клайпедскі марскі порт. Адзначаецца, што гэта адбываецца “праз лабіяванне беларускімі інстытутамі змянення пазіцый Літвы і ЕС па міжнародных санкцыях у дачыненні да ўгнаенняў”. Падкрэсліваецца таксама, што “Беларуськалій” “спрабуе захаваць дзелавыя сувязі ў Літве”.
13 студзеня кампанія Hasenberg, якая належыць праз пасярэднікаў грамадзяніну Літвы Ігару Удавіцкаму, ініцыявала міжнародны арбітраж супраць літоўскай дзяржавы за спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
Зарэгістраванай у Швейцарыі кампаніі Hasenberg належыць 65% акцый тэрмінала сыпучых грузаў ВКТ Клайпедскага порта (Biriu kroviniu terminalas, BKT), яшчэ 5% валодае Удавіцкі, астатнія 30% належыць “Беларуськалію”. Удавіцкі, як паведамляецца, таксама з’яўляецца бенефіцыярам зарэгістраванай у Латвіі кампаніі Fortis Asset Management, якой належыць у сваю чаргу 100% акцый кампаніі Hasenberg.
Кампанія Удавіцкага, як заяўлялі літоўскія СМІ, таксама спрабуе даказаць у судзе, што санкцыі ЕС у гэтым выпадку не маюць юрыдычнай сілы, паколькі паміж Швейцарыяй і Літвой дзейнічае двухбаковае пагадненне аб заахвочванні інвестыцый і іх узаемнай абароне.
18 верасня 2024 года стала вядома, што Суд Еўрапейскага саюза адхіліў пазовы аб зняцці санкцый, пададзеныя вытворцам угнаенняў ААТ “Беларуськалій”, генеральным дырэктарам прадпрыемства Іванам Галаватым (зняты з пасады 4 лістапада) і Беларускай калійнай кампаніяй (БКК).
Галаваты, “Беларуськалій” і БКК былі ўключаныя ў шосты санкцыйны пакет ЕС у чэрвені 2022 года. У снежні 2023 года суд ЕС прыняў рашэнне адхіліць пазоў тэрмінала навалачных грузаў у Клайпедзе, які часткова належыць”Беларуськалію”.
Як вынікае з дакументаў, апублікаваных летась 18 верасня на сайце суда, “Беларуськалій”, БКК і Галаваты “падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, атрымліваюць з гэтага выгаду і маюць дачыненне да “падаўлення грамадзянскай супольнасці”.
Паведамлялася, што пазоўнікі спрабавалі аспрэчыць гэтыя тэзісы і настойвалі на выключэнні іх з санкцыйных спісаў ЕС, аднак суд не палічыў іх аргументы пераканаўчымі.
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Савета бяспекі ААН 5 мая 2023 года заявіў аб неабходнасці зняцця санкцый з беларускіх і расійскіх угнаенняў. Паводле яго слоў, на сустрэчах з расійскім і ўкраінскім лідарамі ён падымаў пытанне харчовага крызісу ў Сенегале, Нігеры і Нігерыі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць супраць такога рашэння.
Санкцыі ў дачыненні да “Беларуськалія” былі ўведзеныя ў 2021 годзе.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства