За “заклікі да санкцый” асуджана не менш за 188 чалавек — “Вясна”

7 сакавіка, Позірк. Не менш за 188 чалавек асуджана ў Беларусі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Калі да пачатку 2023 года паволе арт. 361 КК было вынесена 48 прысудаў, то да пачатку 2025 года — ужо 173”, — адзначаюць праваабаронцы.
Паводле іх звестак, 157 чалавек, якіх судзілі у тым ліку за “заклікі да санкцый”, былі прыгавораныя да пазбаўлення волі.
39 чалавек асуджана завочна.
Чацвёра рэпрэсаваных паводле такога абвінавачвання з’яўляюцца грамадзянамі іншых дзяржаў — латвійцы Дзмітрыйс Міхайлаўс і Юрыйс Ганінс, расіянін Ягор Дуднікаў, а таксама Юрый Зянковіч, які мае, акрамя беларускага, амерыканскае грамадзянства.
Адзначаецца, што пяць асуджаных паводле арт. 361 КК цалкам адбылі тэрмін пакарання і выйшлі на волю, яшчэ 10 — памілаваныя.
Артыкул аб “закліках да санкцый” быў уключаны ў Крымінальны кодэкс 1 студзеня 2022 года, гаворыцца ў публікацыі “Вясны”.
“Гэтая крымінальная норма стала адным з інструментаў рэпрэсій пасля пратэстаў 2020 года, дазваляючы караць за выказванні ў сацсетках і медыя. Большасць асуджаных атрымалі доўгія тэрміны пазбаўлення волі ў калоніях, а некаторыя былі асуджаныя завочна. Пад пераслед трапляюць не толькі актывісты і палітыкі, але і прадстаўнікі розных прафесій — адвакаты, журналісты, праваабаронцы, медыкі і прадпрымальнікі”, — заяўляюць праваабаронцы.
Канстатуецца, што максімальнае пакаранне паводле арт. 361 КК — 12 гадоў пазбаўлення волі.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў тым ліку за “заклікі да санкцый” да пазбаўлення волі прыгавораны шэраг вядомых палітвязняў — палітык Марыя Калеснікава, адвакаты Максім Знак і Аляксандр Данілевіч, блогер Эдуард Пальчыс, актывіста анархісцкага руху Мікалай Дзядок, прафсаюзны лідар Вольга Брыцікава і інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+