Кіраўнік БТ Эйсмант абразіў еўрапейскіх лідараў

8 сакавіка, Позірк. З абразлівымі выказваннямі ў адрас шэрагу кіраўнікоў дзяржаў Еўрасаюза выступіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры праграмы “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь 1” 7 сакавіка.
“Еўропа, канешне, вялікая — такі моцны арэшак. І ў розны час, асабліва пасля 2020 года, яны выклікалі нейкі часам гнеў, так — іх палітыка і гэтыя палітыкі. Часам абурэнне”, — сказаў Эйсмант.
“Цяпер маё стаўленне — акрамя пагарды і жалю нічога не выклікаюць. Таму што заўзятыя хлусы і палітыканы”, — дадаў праўладны прапагандыст.
Ён супрацьпаставіў кіраўнікам краін ЕС новую адміністрацыю ЗША на чале з Дональдам Трампам, ахарактарызаваўшы яе прадстаўнікоў як “людзей, якія падобныя на разважных”.
Пры гэтым прэзідэнтаў Францыі Эманюэля Макрона і Літвы Гітанаса Наўседу, а таксама вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каю Калас кіраўнік БТ назваў “нікчэмнымі прайдзісветамі”.
Літоўскі прэзідэнт таксама названы “нацыстам”, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі — “страшна некампетэнтнай”.
Паводле Эйсманта, “разрыў паміж амерыканскім урадам і еўрапейскім (адзінага такога не існуе. — “Позірк”.) выклікае проста пагарду”.
Уладу суседніх з Беларусь краін Еўрасаюза ён абазваў “крыклівымі балонкамі“.
Асобна быў абражаны экс-прэзідэнт Францыі (2012–2017 гг.) Франсуа Аланд, які ўдзельнічаў ў перамовах па Украіне ў Мінску ў 2014 годзе.
Паводле сцвярджэння Эйсманта, палітык падчас сустрэч у Беларусі “жэр два дні ці суткі, а потым сказаў, што яму было нясмачна”.
48-гадовы Эйсмант займае пасаду старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з 2018 года. Капітан міліцыі. Муж прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант (Кірсанавай).
Унесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Канады.

- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства