Ціханоўская: Мы не спынімся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому

9 сакавіка, Позірк. У другую гадавіну адсутнасці якой-небудзь інфармацыі пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага яго жонка, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская зрабіла запіс у сваім тэлеграм-канале.
“Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея, — напісала яна. — Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. “Як ён сябе адчувае сёння?”, “Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?”, “Як яго здароўе?“.
“Я часта ўспамінаю дні, калі мы былі побач. Адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці здарыўся за некалькі гадоў да 2020-га. Я, Сяргей, Агнія і Карней былі на лецішчы. Дзеці гулялі на пляцоўцы, якую мы пабудавалі сваімі рукамі. Мы з мужам пяклі шашлыкі і абмяркоўвалі планы на лета. Я памятаю смех дзяцей, цёплае чэрвеньскае паветра, пах квітнеючага бэзу”, — адзначыла палітык.
Паводле яе слоў, рэжым Аляксандра Лукашэнкі не толькі адабраў свабоду ў многіх беларусаў, але і пазбавіў іх “магчымасці быць побач з любімымі людзьмі”.
“За апошнія гады я аб’ехала дзясяткі краін, пагутарыла з сотнямі палітыкаў і дыпламатаў, пазнаёмілася з сусветнымі лідарамі. Але ні адзін дзень не заменіць мне простага летняга вечара, калі мы былі разам усёй сям’ёй”, — падкрэсліла Ціханоўская.
“Я ведаю, што я не адна ў сваім горы. Я ведаю, што сотні дзяцей чакаюць дня, калі зноў пачуюць голас таты, зноў адчуюць яго абдымкі. Сотні жонак пакутуюць ад расстання з мужамі і з цеплынёй ўспамінаюць сумесныя вячэры. Няпроста год за годам захоўваць вытрымку, але ніхто з нас не самотны ў сваім горы. Калі я знаходжуся сярод беларусаў і бачу, як нашы боль і злосць штурхаюць нас да змены сітуацыі ў Беларусі, я адчуваю, як той летні вечар з сям’ёй становіцца крыху бліжэй. Мы не спынімся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе не трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх”, — заявіла палітык.
У 2019 годзе Ціханоўскі стварыў ютуб-канал “Краіна для жыцця”, які хутка стаў папулярным сярод беларусаў. Блогер наведваў рэгіёны Беларусі, сустракаўся з падпісантамі, браў у іх інтэрв’ю, падчас якіх мясцовыя жыхары распавядалі пра свае праблемы, крытыкавалі ўлады.
Ціханоўскі выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе, аднак перад пачаткам выбарчай кампаніі быў арыштаваны па адміністрацыйным абвінавачванні за “арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства” і не змог асабіста падаць дакументы ў Цэнтрвыбаркам. Па даверанасці гэта зрабіла Святлана Ціханоўская, але ЦВК не зарэгістраваў блогера ў якасці прэтэндэнта ў кандыдаты, паколькі даверанасць, як сцвярджалася, не была ім падпісаная.
Пасля гэтага дакументы падала Ціханоўская, і Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў яе ў якасці прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду.
Пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту Ціханоўскі стаў даверанай асобай жонкі і далучыўся да кампаніі па зборы подпісаў за яе вылучэнне. 29 траўня 2020 года ён быў затрыманы ў Гродне пасля правакацыі падчас чарговага пікету па зборы подпісаў.
У сакавіку 2021 года Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Ціханоўскага. 14 снежня 2021-га ён быў прыгавораны да 18 гадоў пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
27 лютага 2023 года яму дадалі яшчэ 1,5 года зняволення за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.
З 9 сакавіка 2023 года Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада). Таксама, паводле звестак праваабаронцаў, у рэжыме інкамунікада ўтрымліваюцца палітвязні Максім Знак (з 8 лютага 2023 года), Мікалай Статкевіч (з 10 лютага 2023 года), Уладзімір Кніга (з 5 верасня 2023 года), Мікалай Банькоў (са снежня 2023 года), Андрэй Навіцкі (з красавіка 2024 года), Аляксандр Арановіч (з 6 чэрвеня 2024 года), Аляксандр Францкевіч (з кастрычніка 2024 года). Інфармацыйная блакада Марыі Калеснікавай працягвалася паўтара года да лістапада 2024-га, Віктара Бабарыкі — больш за паўтара года да студзеня 2025 года.

Эксперты ААН запатрабавалі ад беларускіх уладаў паведаміць пра лёс і месцазнаходжанне Сяргея Ціханоўскага
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДругі дзень запар на ўсіх метэастанцыях Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+