На ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды

9 сакавіка, Позірк. На ўсіх беларускіх метэастанцыях трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Новы абсалютны максімум для 8 сакавіка складае 19,6 градуса вышэй за нуль. Такая тэмпература зарэгістраваная ў Пінску. Ранейшы экстрэмум дня пратрымаўся шэсць гадоў (17 градусаў у Брагіне). У самім Пінску перапісаны рэкорд, які адносіцца таксама да 2019 года (+15,4).
6 сакавіка рэкорд быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7 у Самахвалавічах супраць 17 у Брэсце ў 1995 годзе), 7 сакавіка — на 2,1 градуса (19,4 у Лельчыцах супраць 17,3 у Гомелі таксама ў 1995-м).
2019 годам датуюцца перакрытыя 8 сакавіка рэкорды на 36 з 48 станцый, архіў якіх даступны. У Езярышчы і Лепелі перапісаныя максімумы 1990 года, у Віцебску — 1995-га, у Лельчыцах — 1998-га, у Жлобіне, Мазыры і Акцябрскім — 2016-га, у Горках, Касцюковічах, Мсціславе, Оршы і Слаўгарадзе — 2017-га.
У Мінску паветра прагрэлася да 15,2 градуса (было 12,9), у Брэсце — да 19,4 (15), Гродне — да 16,9 (12,9), Гомелі — да 16,6 (14,6), Магілёве — да 16,5 (12,3), Віцебску — да 14,5 (10,7).

- ПалітыкаПазьняк: Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка