Дзяржарганізацыям дазволілі наймаць работнікаў, якія ў 2020 годзе падпісаліся за апанентаў Лукашэнкі — ByPol

9 сакавіка, Позірк. Кіраўнікі дзяржаўных арганізацый атрымалі “негалосны дазвол прымаць на працу беларусаў, якія ў 2020-м годзе паставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў”, паведамляе са спасылкай на сваю крыніцу аб’яднанне былых сілавікоў ByPol.
“Падрабязнасці нам пакуль не вядомыя, але, мяркуючы з усяго, гэтае рашэнне рэжыму Лукашэнкі звязанае з катастрафічным кадравым голадам, які адчуваюць многія галіны пасля масавых звальненняў “нядобранадзейных” спецыялістаў”, — адзначае ініцыятыва.
У паведамленні гаворыцца, што ў 2020–2023 гадах улады масава звальнялі нелаяльных грамадзян “з дзяржаўных арганізацый і сілавых структур, а часцяком і прыгаворвалі да рэальных тэрмінаў зняволення паводле надуманых артыкулаў, нягледзячы на досвед і веды”.
“Звальнялі спісамі, расцягнуўшы працэс па часе, каб не перарываць вытворчы працэс і не парушаць нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў. Рэпрэсіі закранулі нават унікальных прафесіяналаў, занятых у ахове здароўя і навуковай сферы”, — адзначае ByPol.
“Ціск аказваўся і на прыватныя кампаніі, дзе працавалі “экстрэмісты”, — паведамляе аб’яднанне. — У выніку праз пагрозы праверак і штрафаў кіраўнікі часцяком былі вымушаныя пазбаўляцца ад высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, уключаючы медыкаў, навукоўцаў, інжынераў, спецыялістаў IT-сферы і настаўнікаў. Многія з іх імігравалі ў суседнія краіны, уключаючы Польшчу і Літву”.
3 сакавіка пры прызначэнні членаў урада Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра тое, як варта ставіцца да людзей, якія працуюць у розных сферах, якія, на ягоную думку, “выступілі супраць дзяржавы”. Паводле яго слоў, у сацыяльнай сферы “такіх дастаткова”: “Яны ворагі фактычна нашай дзяржавы і сядзяць да пары да часу пад венікам”. “Гэтага быць не павінна”, — падкрэсліў ён.
“Мы перажылі з вамі гэты перыяд (гаворка, верагодна, пра падзеі 2020 года. — “Позірк“.). Трэба ўмець дараваць. Трэба ўмець, калі гэта магчыма, — заявіў спікер. — Але калі чалавек парушыў, пераступіў закон, свядома гэта зрабіў, якое тут можа быць прабачэнне? Я гэта кажу ў гэтым коле таму, што як можна дараваць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт. Усе публічныя. І калі вы парушылі дзесьці парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы — публічныя людзі”.
Звяртаючыся да пераназначанага міністра культуры Руслана Чарнецкага, Лукашэнка загадаў: “Калі ў цябе там ёсць нейкія хістанні <…>, трэба гэта спыніць”. “Ты — дзяржаўны чалавек. Яны павінны быць такія, як ты. Вось і ўся размова”, — падкрэсліў ён.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 студзеня Лукашэнка не стаў адмаўляць факты масавага звальнення людзей паводле палітычных матываў пасля падзей 2020 года. Ён заявіў, у прыватнасці, што журналістаў, якія не падтрымліваюць уладу, “складана дараваць”, бо гэта “публічныя людзі”.
Паводле яго слоў, не павінны працаваць таксама “распіяраныя зоркі”, якія выступілі супраць улады: “А гэта ж яны дэманстравалі [свае погляды] пры ўсім народзе беларускім. Ну як яны зараз выйдуць на сцэну пры нашай падтрымцы? Вядома, мы такіх не падтрымліваем. Ну і нічога, вунь моладзь такая вырасла, што прыемна паглядзець”.
Заявіўшы, што цяпер у Беларусі звальненні палітычных апанентаў не адбываюцца, Лукашэнка сказаў, што раней “былі вось гэтыя перагібы”. “Вось ты такі-сякі, ды ты і заслугоўваеш гэтага, каб цябе звольнілі. Але не трэба, чалавек усвядоміў, што ён не меў рацыі. Таму мы гэтую сітуацыю пераламалі. Калі дзесьці адступіўся чалавек, звольніць яго. Не трэба яго звальняць. Трэба даць чалавеку шанец. Я не кажу, каб дараваць яму. Яму трэба даць шанец”, — адзначыў прамоўца.
Прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі, якія сталі рэакцыяй на фальсіфікацыю вынікаў і праяўленую сілавікамі жорсткасць у адносінах да дэманстрантаў.
Мноства людзей было вымушана пакінуць краіну праз рызыку падвергнуцца рэпрэсіям. Ацэнкі адрозніваюцца, але гаворка пра сотні тысяч грамадзян.
Масавая эміграцыя стала адной з прычын хранічнага дэфіцыту работнікаў на беларускім рынку працы. У апошнія гады колькасць занятых у эканоміцы скарачаецца на дзясяткі тысяч чалавек штогод.
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка