Мінск 04:35

У аўтааварыі ў Лельчыцах загінула 15-гадовая дзяўчынка

Фота: МУС

9 сакавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні са смяротным зыходам у Лельчыцах (Гомельская вобласць) паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

9 сакавіка каля 6.30 28-гадовы кіроўца “Аўдзі”, паводле папярэдняй інфармацыі, пры выездзе з другараднай дарогі не прапусціў мікрааўтобус “Фольксваген”, якім кіраваў 63-гадовы мужчына.

“У выніку сутыкнення пацярпелі пасажыры (дзве 15-гадовыя дзяўчынкі і 67-гадовая жанчына) “Фольксвагена”, якіх шпіталізавалі. Пазней адна з непаўналетніх памерла”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следча-аператыўная група, адзначае ведамства.

“Пры выездзе з другараднай дарогі кіроўца абавязаны даць перавагу ў руху аўтамабілям, якія рухаюцца па галоўнай дарозе. Усе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі”, — падкрэсліваецца ў рэлізе МУС.

Падзяліцца: