Мінск 22:37

У Смаргоні пад коламі цягніка загінуў юнак

Ілюстрацыйнае фота: felipepelaquim / unsplash.com

10 сакавіка, Позірк. У Смаргоні (Гродзенская вобласць) 9 сакавіка пад коламі цягніка загінуў юнак, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Адзначаецца, што 14-гадовы падлетак знаходзіўся на чыгуначных шляхах, на гукавыя і светлавыя сігналы цягніка не рэагаваў. Машыніст выкарыстаў экстранае тармажэнне, але наезд на хлопчыка ўсё ж здарыўся. Той атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, падчас агляду “выяўленыя навушнікі”.

Паводле наяўных даных, са студзеня па жнівень 2024 года на чыгунцы пацярпела 62 чалавекі, з іх 42 загінула (у іх ліку адно дзіця).

Няшчасныя выпадкі з непаўналетнімі адбываюцца ў асноўным праз тое, што тыя ігнаруюць правілы бяспекі, спяшаюцца, размаўляюць па тэлефоне ці слухаюць музыку ў навушніках пры пераходзе чыгуначных шляхоў.

Падзяліцца: