У Смаргоні пад коламі цягніка загінуў юнак

10 сакавіка, Позірк. У Смаргоні (Гродзенская вобласць) 9 сакавіка пад коламі цягніка загінуў юнак, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Адзначаецца, што 14-гадовы падлетак знаходзіўся на чыгуначных шляхах, на гукавыя і светлавыя сігналы цягніка не рэагаваў. Машыніст выкарыстаў экстранае тармажэнне, але наезд на хлопчыка ўсё ж здарыўся. Той атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, падчас агляду “выяўленыя навушнікі”.
Паводле наяўных даных, са студзеня па жнівень 2024 года на чыгунцы пацярпела 62 чалавекі, з іх 42 загінула (у іх ліку адно дзіця).
Няшчасныя выпадкі з непаўналетнімі адбываюцца ў асноўным праз тое, што тыя ігнаруюць правілы бяспекі, спяшаюцца, размаўляюць па тэлефоне ці слухаюць музыку ў навушніках пры пераходзе чыгуначных шляхоў.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


