Указам Лукашэнкі экс-старшыня Нацбанка Калаўр адпраўлены ў адстаўку

11 сакавіка, Позірк. Павел Калаўр вызвалены ад пасады старшыні праўлення Нацыянальнага банка, якую ён займаў больш за 10 гадоў, у сувязі з выхадам у адстаўку, сведчыць указ Аляксандра Лукашэнкі № 98 ад 10 сакавіка.
У дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 сакавіка, утрымліваецца спасылка на падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 46 закона № 175-З ад 1 чэрвеня 2022 года “Аб дзяржаўнай службе”. Гэтая норма вызначае адстаўку як адзін з трынаццаці выпадкаў спынення грамадзянскай службы.
Арт. 48 згаданага закона абвяшчае, што адстаўкай з’яўляецца “спыненне грамадзянскай службы паводле прадугледжаных <…> падстаў з ініцыятывы грамадзянскага службоўцы”. Прадугледжаныя ўсяго дзве падставы для адстаўкі: наяўнасць дастатковага працоўнага стажу (для мужчын — не менш як 30 гадоў, у тым ліку на грамадзянскай службе — не менш як 20 гадоў) і стан здароўя, які перашкаджае выкананню службовых абавязкаў (пры наяўнасці медыцынскага заключэння).
Згодна з законам, права на адстаўку можа быць рэалізаванае толькі аднойчы.
Павел Калаўр нарадзіўся ў 1962 годзе ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць). Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (пасля рэарганізацыі — Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацбанка, далей — Палескі дзяржаўны ўніверсітэт), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (цяпер Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт), БДЭУ.
У 1985–1987 гадах працаваў у структурах Дзяржбанка СССР — эканамістам крэдытнага аддзела Стаўбцоўскага аддзялення, намеснікам кіраўніка Бярэзінскага аддзялення, кіраўніком Валожынскага аддзялення. У 1988–1991 гадах быў кіраўніком Валожынскага аддзялення Аграпрамбанка СССР, а ў 1991–1993 — Валожынскага аддзялення “Белаграпрамбанка”.
З 1993 да 1999 года Калаўр займаў пасаду намесніка старшыні праўлення Нацбанка Беларусі.
У 2010–2014 гадах быў старшынёй праўлення “Банка БелВЭБ”, а са снежня 2014-га — старшынёй праўлення Нацыянальнага банка.
10 сакавіка Лукашэнка даручыў кіраваць Нацбанкам Раману Галоўчанку, які да тае пары займаў пасаду прэм’ер-міністра.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаВа ўдзельнікаў сацапытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні адбыліся ператрусы, ёсць затрыманыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАбранне Латвіі ў Савет Бяспекі ААН дае магчымасць уключыць Беларусь у яго парадак дня — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства