Праз восем месяцаў у Беларусі зноў павышаюцца цэны на бензін

12 сакавіка, Позірк. З 15 сакавіка рознічныя цэны маторнага паліва на беларускіх аўтазаправачных станцыях будуць падвышаныя на дзве капейкі, паведамляе дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім”.
Цэны за адзін літр складуць:
АІ-92-К5-Еўра — 2,36 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,46 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,68 рубля;
ДТ — 2,46 рубля.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае з улікам “усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах”.
Карэкціроўка адпускных цэн на АЗС будзе паэтапнай — нафтапрадукты “падаражэюць на 16 капеек за літр паліва, з крокам па 2 капейкі на тыдзень”.
20 траўня 2024 года “Белнафтахім” абвясціў аб паэтапным павышэнні цэн аўтамабільнага паліва на 8 капеек — па капейцы на працягу васьмі тыдняў. Заключны, восьмы раз яно падаражэла 9 ліпеня.
Запасы маторнага паліва ў грашовым выражэнні па выніках чацвёртага квартала 2024 года знізіліся на 1,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га (з 141 млн 400,1 тыс.да 138 млн 932,6 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Запасаў бензіну стала менш на 0,4% (з 20 тыс. 324,2 тоны да 20 тыс. 246,2 т), дызельнага паліва — на 4,3% (з 26 тыс. 281,5 т да 25 тыс. 160,8 т).
Па дарагоўлі бензіну і дызельнага паліва Беларусь у чацвёртым квартале (кастрычнік — снежань) 2024 года заняла трэцяе месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу штоквартальных даных аддзела галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Па выніках студзеня — сакавіка Беларусь знаходзілася на другім месцы, студзеня — чэрвеня і студзеня — верасня — на трэцім.
Самы дарагі бензін у снежні 2024-га быў у Арменіі — 1,33 долара (У верасні 2024-га — 1,38; -3,6%). Далей Кыргызстан — 0,75 долара (0,8; -6,3%), Беларусь — 0,69 (0,75; +8%), Расія — 0,59 (0,64; -7,8%), Казахстан — 0,39 (0,42; -7,1%).
Дызпаліва самае дарагое ў Арменіі — 1,3 долара (1,36; -4,4%). У Кыргызстане яго кошт складаў 0,84 долара (0,89; -5,6%), Беларусі — 0,71 (0,76; -6,6%), Расіі — 0,68 (0,73; -6,8%), Казахстане— 0,67 (0,61; +9,8%).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+